From Wikipedia, the free encyclopedia
Пісар скарбовы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які вёў прыходныя ці расходныя ведамасці. Урад вядомы з 1519. У 1550-х падчас рэформ Жыгімонта Аўгуста звязаных валочнай памерай была рэарганізавана скарбовая адміністрацыя, калі былі ўстаноўлены 2 скарбовыя пісары з пашыранымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана прымаць справаздачы з даходаў, якія паступалі ў скарб, ажыццяўляць кантроль за сумай паступленняў, інфармаваць гаспадара аб усім тым, што яны лічылі шкодным для даходаў (калі іх непасрэдны начальнік не зрабіў гэта асабіста).
У далейшым колькасць скарбовых пісараў была павялічына да 3 (часам іх было 4), а іх абавязкі дыферынцаваны: 2 з іх адказвалі за прыход (прыходавыя пісары, 1 з іх загадваў скарбовай Метрыкай) і 1 — за расход (расходавы пісар).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.