Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Камаі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — рымска-каталіцкі храм у Камаях, узведзены ў 1606. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Рымска-каталіцкі касцёл | |
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля | |
---|---|
55°03′37″ пн. ш. 26°36′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Камаі |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Ян Рудаміна-Дусяцкі |
Дата заснавання | 1606 |
Будаўніцтва | 1603—1606 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000593 |
Сайт | catholic.by/3/kasciol/pa… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў 1603 — 1606 гг. у мястэчку Камаі Ашмянскага павета (цяпер Пастаўскі раён). Заснаваны Янам Рудамінам-Дусяцкім. Акт фундацыі (1606 г.) падпісаны і Янам Хаецкім, дата пабудовы (1603 г.) названа ў інвентары XVIII ст. У стылявой трактоўцы касцёла спалучаны формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесансу. Спачатку меў падоўжна-восевую кампазіцыю, быў 3-нефавы, 4-слупавы, перакрываўся крыжовымі і зорчатымі скляпеннямі (зберагліся ў апсідзе). У 1643 годзе пры касцёле П. і М. Рудаміны заснавалі шпіталь. У сярэдзіне XVII ст. пасля пажару скляпенні абваліліся, слупы разабраны, асноўнае памяшканне перакрыта драўляным люстраным скляпеннем. Пасля адбудовы храм у 1673 г. быў кансэкраваны віленскім біскупам-суфраганам Мікалаем Слупскім.
У 1778 г. на сродкі Войнаў і Козелаў прыбудавана вялікая прамавугольная ў плане капліца з крыптай, перакрытай цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
Цяпер касцёл — мураваны 2-вежавы амаль квадратны ў плане храм з вялікай паўцыркульнай алтарнай апсідай, сакрыстыяй і хорамі над бабінцам. Дахі над асноўным аб'ёмам і капліцай 2-схільныя, над апсідай — конусападобны. Сцены (таўшчыня 2 м.) прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, паглыбленымі ў нішах. Партал увахода са спічастым завяршэннем.
Галоўны фасад асноўнага аб'ёму завершаны трохвугольным шчытом, раскрапаваны ў верхняй частцы 4 плоскімі арачнымі нішамі з байніцамі, фланкіраваны 2 магутнымі цыліндрычнымі вежамі (вышыня 16, дыяметр 6 м) з байніцамі. Паўночная сцяна праёмаў не мае. Сцены дэкарыраваны тонкімі карнізамі, фасады капліцы — пілястрамі.
У інтэр'еры асноўнага зала і капліца злучаны мураванымі лесвіцамі, размешчанымі паміж пілонаў. Апсіда адкрываецца ў асноўным памяшканне арачным праёмам. Усе скляпенні касцёла аздоблены размалёўкай у тэхніцы грызайль. У інтэр'еры арган канца XVIII ст., 4 разныя драўляныя алтары. Аснову цэнтральнага 2-яруснага алтара 2-й палове XVIII ст. складаюць 4 калоны карынфскага ордэра, паміж імі ў нішах — даўляныя паліхромныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Крапаваны карніз з разарваным франтонам аддзяляе 2-і ярус алтара, утвораны 2 калонамі, што абрамляюць абраз у 8-граннай разной пазалочанай раме. Алтар завершаны гарэльефнай кампазіцыяй з выявай Саваофа ў воблаках. Ордэрныя элементы алтара размаляваны пад ружовы мармур.
Ёсць здагадка, што роспіс храма выканана мастаком Альфрэдам Ромером. Яго сядзіба знаходзілася ў некалькіх кіламетрах адсюль у вёсцы Каралінава. Незадоўга да смерці Альфрэд Ромер падарыў касцёлу Яна Хрысціцеля свой твор «Ісус Хрыстос і сірата».[1]
Па восі вежы ўсталяваны 8-гранны слуп вышынёй больш за 17 м, у кожнае рабро якога, паступова падымаючыся ўверх, урэзаны прыступкі з тоўстых (да 7 см) плах, якія пашыраюцца па меры аддалення ад восі[2].
Да Камайскага касцёла належалі дзве капліцы: Шыльвы і Аляхнішкі.[3]
Алтарны абраз Маці Божай з дзіцем быў напісаны прыкладна ў 1610 г.[4] у Кракаве. Паводле інвентароў XVIII ст. абраз Маці Божай Чанстахоўскай у Камаях лічыцца цудатворным. У 1995 г. былі скрадзеныя вырабленыя з срэбра чаканныя шаты абраза, пасля чаго яна знаходзілася на рэстаўрацыі. Сёння абраз мае першапачатковы выгляд.
Існуе меркаваенне, што ад касцёла меўся падземны ход да плябані і далей уніз да азярца і палаца Чаховічаў. Як сцвярджаюць жыхары вёскі Камаі, падчас пракладкі брукаванай дарогі Камаі-Гадуцішкі ля касцёла натрапілі на мураванае скляпенне падземнага ходу.[3]
Каля касцёла стаіць каменны крыж. Высечаны (XV—XVI ст.) з маналітнага граніту-валуна (вышыня 2,5 м, шырыня па гарызантальнай папярочыне — 1,88 м). Паверхня добра загладжаная і месцамі нават адпаліраваная. Разам з тым частка валуна знішчаная – яго намагаліся ўзарваць.[5]
Касцёл. «Tygodnik Ilustrowany», 1878 | Агульны выгляд | Касцёл, 1917 | Касцёл, 1930-я |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.