Аўтакефальная памесная праваслаўная Царква From Wikipedia, the free encyclopedia
Праваслаўная царква Украіны (укр.: Православна церква України) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, з 6 студзеня 2019 года займае 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.
Праваслаўная царква Украіны | |
---|---|
Православна церква України | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтакефалія | з 2019 |
Прызнанне аўтакефаліі | з 2019 (Канстанцінопальская праваслаўная царква[1], Эладская праваслаўная царква[2], Александрыйская праваслаўная царква[3]), з 2020 (Кіпрская праваслаўная царква[4][5]) |
Прадстаяцель у наш час | Мітрапаліт Епіфаній |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіеў |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Украіна (аспрэчваецца) |
Царква-маці | Канстанцінопальскі патрыярхат |
Мова набажэнстваў | украінская |
Каляндар | Новаюліанскі каляндар |
Колькасць | |
Епіскапаў | 59 |
Епархій | 44 |
Манастыроў | 79 |
Прыходаў | 7098 (станам на 10.08.2020) |
Вернікаў | 58 % каля праваслаўных[6] |
У 988 годзе падчас хрысціянізацыі Русі кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам утворана першая хрысціянская царква на тэрыторыі Украіны з цэнтрам у горадзе Кіеве, пад назвай Кіеўская мітраполія Усяленскага патрыярхату Канстанцінопаля.[7] Пасля Берасцейскай уніі ў 1596 годзе адбылося раздзяленне праваслаўнай паствы на тэрыторыі Украіны, якая падзялілася на ўласна праваслаўных і грэка-католікаў пад кіраўніцтвам Рымскага прастола.
У 1685 годзе Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэнне Кіеўскай мітраполіі Усяленскага Патрыярхату, высвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 годзе праз сіманію Усяленскі патрыярх Дыянісій IV (пазней быў падвергнуты анафеме) выдаў Сінадальны ліст, у якім даваў права высвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства і вернікамі яго дыяцэзіі. У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага патрыярх Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад мацярынскай Царквы, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі расійскі імператар Пётр I у 1722 годзе абраў Варлаама (Ванятовіча) у сан архіепіскапа, а не мітрапаліта. Свяшчэнны сінод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе надання аўтакефаліі Украінскай Царкве на пасяджэнні 11 кастрычніка 2018 годзе адмяніў Сінадальны ліст 1686 года праз сіманію і грубыя парушэнні.[8]
ПЦУ была ўтворана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб’яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.
Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.
16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы[9].
Прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній у снежні 2020 года заявіў, што змяненне царкоўнага календара ва Украіне будзе магчыма пасля таго, калі да такога рашэння падрыхтуецца як царква, так і вернікі пасля правядзення асветніцкай працы. Як адзначылі, перанос Нараджэння Хрыстова пацягне за сабой зрух дзён усіх нерухомых свят на трынаццаць дзён раней у календары.[10]
У снежні 2021 года мітрапаліт Епіфаній выказаў надзею, што на працягу наступных дзесяці гадоў большасць украінцаў зможа перайсці на святкаванне Каляд 25 снежня, і падкрэсліў, што асабіста падтрымлівае пераход святкавання Нараджэння Хрыстова па новаюліянскім календары, па якім святкуе дзевяць з пятнаццаці аўтакефальных цэркваў, і ён павінен адбывацца паступова.[11]
2 лютага 2023 года Свяшчэнны сінод ПЦУ дазволіў і зацвердзіў парадак блаславення прыходам і манастырам на поўнае ўжыванне новаюліянскага календара,[12] а 24 мая 2023 года вырашыў правесці пасяджэнне Архіерэйскага сабору, дзе будзе вынесена пытанне каляндарнай рэформы.[13][13][14] 24 мая 2023 года на Архіерэйскім саборы ў Скінскай царкве Кіева-Пячэрскай лаўры Праваслаўная Царква Украіны вырашыла перайсці з 1 верасня на новаюліянскі каляндар.[15][16][17][18][19] 27 ліпеня 2023 года Памесны Сабор зацвердзіў пераход.[20][21]
Томас аб аўтакефаліі царквы быў ўручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем[1].
12 кастрычніка 2019 года епіскапы Грэчаскай праваслаўнай царквы канчаткова афіцыйна прызналі самастойнасць Праваслаўнай царквы Украіны падчас пасяджэння Святога сінода пад старшынствам архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі Ераніма[22].
8 лістапада 2019 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор II падчас набажэнства ў Храме Архангелаў у Каіры пачаў памінаць імя Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, чым распачаў еўхарыстычныя ўзаемаадносіны Александрыйскага патрыярхату з ПЦУ. Адначасова Галоўны сакратарыят Патрыярхіі Александрыі і ўсёй Афрыкі распаўсюдзіў афіцыйнае паведамленне, якім абвясціў грамадскасці аб прызнанні томаса Усяленскага Патрыярхату аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны і ўключэнні імя яе прадстаяцеля ў дыптых для памінання[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.