Канстанцінопальскі Патрыярхат
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветны патрыярхат; Канстанцінопальская Царква (грэч. Οικουμενικό Πατριαρχείο Κωνσταντινουπόλεως; турэцк.: Rum Ortodoks Patrikhanesi) — першая ў дыпціху аўтакефальная праваслаўная Царква. У грэчаскай літаратуры часта называецца Вялікай Царквой Хрыстовай (ἡ Μεγάλη τοῦ Χριστοῦ Ἐκκλησία).
Канстанцінопальская Царква грэч. Οικουμενικό Πατριαρχείο Κωνσταντινουπόλεως | |
---|---|
турэцк.: Rum Ortodoks Patrikhanesi | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | апостал Андрэй |
Аўтакефалія | 381 |
Прадстаяцель у наш час | Варфаламей I |
Цэнтр | Стамбул, Турцыя |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Стамбул |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Турцыя, Дадэканес, Крыт, Патмас, Афон, Карэя |
Аўтаномныя цэрквы ў кананічнай залежнасці |
Фінляндская Эстонская Крыцкае архіепіскапства |
Мова набажэнстваў | грэчаская |
Каляндар | новаюліянскі[1] |
Паводле падання, заснавана апосталам Андрэем Першазваным, які каля 38 года пасвяціў свайго вучня Стахі́я «у епіскапы граду Візантыёна». У 330 св. імп. Канстанцін Вялікі заснаваў на месцы Візантыя новую сталіцу Рымскай імперыі — Канстанцінопаль[2]. Да Другога Сусветнага Сабору горад знаходзіўся ў юрысдыкцыі Іраклійскага (Іраклія ва Фракіі, старажытны Перынф, сучасны Marmara Ereğli) мітрапаліта.
З 381 — аўтакефальная Архіепіскапія, з 451 — Патрыярхат. Паводле 3-га Правіла Другога Сусветнага Сабору, скліканага ў 381 імператарам Феадосіем I (379—395), архіепіскап Канстанцінопаля мае першынство гонару пасля Рымскага біскупа: «Канстанцінопальскі епіспап ды мае перавагу гонару над Рымскім епіспапам, таму што горад гэты ёсць новы Рым». Першынствуючая на Усходзе імперыі роля Канстанцінопальскай кафедры была пацверджана і пашырана 28-м Правілам Чацвёртага (Халкідонскага) Сусветнага Сабору. Гэта Правіла, а таксама 9-е і 17-е, служаць каменем спатыкнення і прадметам спрэчак ва ўзаемаадносінах Сусветнай Патрыярхіі з Маскоўскім Патрыярхатам.[3][4]
У 988 годзе, паводле падання, у валадаранне Васіля II і Канстанціна VIII Парфірародных дасланае Канстанцінопальскім Патрыярхам Мікалаем II Хрысавергам духавенства хрысціла князя кіеўскага Уладзіміра і кіеўскіх людзей[5].
У 1054 годзе, з прычыны так званай вялікай схізмы, царкоўна-кананічныя зносіны з Рымскай Царквой Захаду былі спынены. Абедзве Царквы лічылі, што іншая адышла ад адзінства Адзінай Святой Кафалічнай і Апостальскай Царквы і знаходзіцца ў схізме. Паміж Канстанцінопальскай Царквой (па патрабаванні імператараў) і папскім прастолам складаліся уніі: на Ліёнскім Саборы ў 1274 годзе і на Ферара-Фларэнційскім саборы ў 1438—1439 гадах, якія былі адпрэчаны царкоўным народам, а пазней і іерархамі КП.
Пасля падзення Канстанцінопаля (1453) Патрыярхія стала адзіным легальным у Асманскай імперыі інстытутам праваслаўных падданых султана і мела шырокія грамадзянска-судовыя і іншыя паўнамоцтвы над імі.
C 25 сакавіка 1862 года[6] да 1923 года (ліквідацыя манархіі і прызнанне рэспублікі) вельмі значную ролю ў кіраванні справамі Патрыярхіі (а таксама ў выбарах Патрыярха) адыгрываў Змяшаны савет (грэч. μικτὸν συμβούλιον) — орган, які складаўся з 4-х архірэяў і 8-і парафіян, што абіраліся тэрмінам на 2 гады. Тады ж была ўведзена шматступеньчатая працэдура патрыяршых выбараў — у адпаведнасці с палажэннямі «Агульных статутаў» (Γενικοὶ Κανονισμοί), прынятых у 1860 годзе. Па меры адпадзення ад Атаманскай імперыі тэрыторый у Еўропе ў XIX — пачатку XX стагоддзя адпаведна (дэ-факта ў некаторых выпадках да прадастаўлення палітычнай незалежнасці гэтаму народу) скарачаліся межы юрысдыкцыі Патрыярхата.
У 1964 у Іерусаліме адбылася сустрэча паміж Сусветным Патрыярхам Афінагорам і Рымскім Папам Паўлам VI, у выніку якой узаемныя анафемы былі зняты і ў 1965 годзе была падпісана Сумесная Дэкларацыя[7].
З 1453 года Канстанцінопальскі Патрыярхат існуе на тэрыторыі Атаманскай імперыі, а затым Турцыі. На тэрыторыі Турцыі мае 5 епархій, 10 манастыроў і 30 духоўных школ. Аднак яго юрысдыкцыя ў наш час распасціраецца за межы турэцкай дзяржавы і ахоплівае вельмі значныя царкоўныя вобласці: Афон, шматлікія епархіі Грэцыі, Фінляндскую Аўтаномную Царкву, епархіі ў Заходняй Еўропе, Амерыцы, Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі (усяго 234 замежныя епархіі).
З 1991 Прадстаяцель Вялікай Царквы — Яго Боская Усесвятасць Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх Варфаламей I.
У лютым 2008 года ў кіраўніцтве патрыярхіі адбыліся значныя змены, што назіральнікамі было расцэнена як узмацненне пазіцый Патрыярха Варфаламея[8].
Мае складаную адміністрацыйна-кананічную структуру на ўсіх заселеных кантынентах Зямлі,[9] выключаючы Афрыку, якая цалкам — у межах юрысдыкцыі Александрыйскага Патрыярхата; уключае 6 архіепархій, 8 Цэркваў і 18 мітраполій, кожная з якіх падпарадкоўваецца непасрэдна Сусветнаму Патрыярху.
Акрамя таго, 3 з 6 архідыяцэзій маюць у сваім складзе мітраполіі — усяго 17.
Дзве Цэрквы ў складзе Патрыярхата маюць статус аўтаномій: Фінляндская і Эстонская. Крыцкая архіепіскапія мае статус паўаўтаномнай царквы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.