Аблога Канстанцінопаля (1453)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аблога Канстанцінопаля (1453)

Аблога Канстанцінопаля 1453 года: аблога (з 6 красавіка 1453) і ўзяцце (29 мая 1453) сталіцы Візантыйскай імперыі Канстанцінопаля войскам Асманскай імперыі.

Хуткія факты Дата, Месца ...
Аблога Канстанцінопаля, 1453
Асноўны канфлікт: Турэцка-візантыйскія войны
Аблога Канстанцінопаля
Аблога Канстанцінопаля
Дата 29 мая 1453 года
Месца Канстанцінопаль
Вынік Канстанцінопаль захоплены туркамі-асманамі
Праціўнікі
Візантыйская імперыя
Генуэзская рэспубліка
Венецыянская рэспубліка
Асманская імперыя
Камандуючыя
Канстанцін XI
Лука Натарас
Джавані Лонга
Сілы бакоў
Больш за 7000 салдат, 26 караблёў, падтрымка венецыянскіх наймітаў, 700 генуэзцаў, 2 000 замежнікаў 80 000 - 160 000 рэгулярных байцоў у арміі, 6 трырэм, 10 бірэм, 15 вяслярных галер, каля 75 фустаў у флоце[1]
Страты
Увесь гарнізон, а таксама шматлікія забойствы мірнага насельніцтва Каля 8000
     Медыяфайлы на Вікісховішчы
    Закрыць
    Уладанні Візантыйскай імперыі ў 1453 г

    Турэцкае войска і флот мелі шматразовую колькасную перавагу (гл. сілы бакоў), туркі пачалі (7 красавіка) сістэматычны абстрэл сцен Канстанцінопаля што выходзілі да сушы, але прадпрыняты першы штурм (18 красавіка) быў адбіты з вялікімі стратамі для асманаў. 20 красавіка, узяўшы перамогу ў марскім баі над шматлікім праціўнікам, у Канстанцінопаль прарваліся тры генуэзскіх і адзін грэчаскі карабель з грузам харчавання і невялікім падмацаваннем. Абаронцы адбілі яшчэ тры штурмы (7, 12 і 26 мая), аднак гэтыя поспехі не маглі паўплываць на агульны ход аблогі. Туркам удалося перакінуць свой флот ў заліў Залаты Рог (22 красавіка), абкружыць візантыйскія ўмацаванні з усіх бакоў, пачаць абстрэл сцен што выходзілі да заліва. Пасля зацятай аблогі, асманы пачалі (29 мая) агульны штурм умацаванняў і пасля двух адбітых прыступаў уварваліся ў горад каля брамы Святога Рамана. Задушыўшы супраціў апошніх абаронцаў унутры горада, сярод загінулых быў і імператар Канстанцін XI, туркі ўчынілі на вуліцах і ў будынках разню, разрабавалі горад.

    Падзенне Канстанцінопаля азначыла фармальны канец існавання Візантыйскай імперыі і было драматычнай падзеяй для тагачаснай Еўропы. Змяніўся расклад сіл ва Усходняй Еўропе — знікненне Візантыі рэзка павысіла значэнне Маскоўскай дзяржавы як галоўнай абароны праваслаўя, «трэцяга Рыма» — пераемцы традыцыі Канстанцінопаля. Скончылася 1100-гадовая эпоха візантыйскага цэнтру культуры і навукі.[2]

    Пасіўнасць Заходняй Еўропы, якую прыпісваюць не толькі тагачасным палітычным канфліктам, але і даўняй зайздрасці да візантыйскай цывілізацыі, а таксама непрыязню да праваслаўя прывяла да ўзнікнення калектыўнага пачуцця віны, а ў выніку — і да ўзнікнення катэгарычнага адмаўлення наогул усякай каштоўнасці візантыйскай цывілізацыі ў частцы заходнееўрапейскай навуковай школы і грамадскай думкі (напрыклад, у працах вядомага гісторыка Гібана).[2] Больш апасрэдаваным наступствам стала нерашучая дапамога Еўропы грэкам у час іх вызваленчай барацьбы супраць туркаў пачатку 19 ст., невырашальны вынік гэтай барацьбы, і далейшая напружанасць вакол гэтага пытання на працягу ўсяго 19 і пач. 20 ст.[2]

    Сілы бакоў

    Візантыйцы пад агульным камандаваннем імператара Канстанціна мелі каля 6—7 тыс. воінаў[3] і 26 ваенных караблёў. Туркі пад агульным камандаваннем султана Мехмеда мелі каля 80 тыс. воінаў[4] (магчыма, яшчэ 20 тыс. апалчэння — «башыбузукаў»[5]) і моцную абложную артылерыю, 31 большы і 95 меншых ваенных караблёў[6]. З-за праліву іх дзеянні падтрымлівала крэпасць Румелі-Хісар.

    На карысць візантыйцаў быў высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі іх флоту і добрае ўзбраенне войска. Умацаванні Канстанцінопаля з боку сушы былі аднымі з самых магутных у Еўропе, і ніколі не былі ўзятыя з часу іх збудавання ў 5 ст. Уваход у заліў Залаты Рог, а значыць, і марскі абвод умацаванняў, абараняўся магутным ланцугом і бонавай загародай, што практычна нейтралізавала дзеянні турэцкага флоту супраць крэпасці. На карысць туркаў былі іх колькасная перавага на сушы (~15:1) і на моры, а таксама амаль поўная пасіўнасць еўрапейскіх дзяржаў.

    Зноскі

    1. Рансімен, ч.13.
    2. Пд. Нікала, які згаджаецца з падлікамі тагачаснымі італьянскіх крыніц. Сучаснік грэк Г. Сфранцас падае лік «4773 і 200 іншаземцаў», але гэта відаць заніжана.
    3. Пд. Нікала, які згаджаецца з тагачаснымі турэцкімі крыніцамі. Сучаснік грэк Г. Сфранцас падае лік 200 тыс., што, на думку Нікала, моцна завышана.
    4. Рансімен.
    5. Рансімен, ч.5.

    Літаратура

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.