From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́лій II Балгарабойца (Булгарактон) (грэч. Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος; 958, Канстанцінопаль — 15 снежня 1025) — візантыйскі імператар (976—1025) з Македонскай дынастыі.
Васілій II Балгарабойца | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Βασίλειος B' Βουλγαροκτόνος | |||||||
![]() Васілій II, якога карануюць анёлы. Мініяцюра Псалтыра Васілія II (Venet. Marc. Ms. gr. 17. Fol. 3r). | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман II | ||||||
Пераемнік | Нікіфар II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан I Цымісхій | ||||||
Пераемнік | Канстанцін VIII | ||||||
Нараджэнне |
958 |
||||||
Смерць |
15 снежня 1025 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Бацька | Раман II[d] | ||||||
Маці | Феафана[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узмацніў палітычную, эканамічную і ваенную магутнасць Візантыі; абмежаваў уплыў знатных родаў, задушыў іх паўстанні ў 976—79 і 987—89.
Меў добрасуседскія адносіны з кіеўскім князем Уладзімірам, за якога выдаў замуж сваю сястру Ганну. Гэты шлюб паспрыяў прыняццю на Русі хрысціянства.
У 995 здзейсніў паспяховы паход у Сірыю супраць Фатымідаў; захапіў частку грузінскіх і армянскіх зямель. Пасля працяглай вайны ў 1018 пакарыў Заходне-Балгарскае царства і падпарадкаваў яго Візантыі; за жорсткасць, якую праявіў у гэтай вайне (у 1014 загадаў асляпіць 14 тыс. балгарскіх палонных), празваны Балгарабойцам. Значна пашырыў тэрыторыю сваёй імперыі: яна ўключыла ўвесь Балканскі паўвостраў і Малую Азію, распасціралася да Каўказскага хрыбта і Месапатаміі на ўсходзе і Італіі на захадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.