ісламская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Фацімі́ды (909 — 1171) — дынастыя ісмаіліцкіх халіфаў, якія ўзводзілі сваё паходжанне да Алі і Фацімы праз Ісмаіла, сына Джафара ас-Садзіка.
Суніты адмаўлялі алідскае паходжанне Фацімідаў і называлі іх Убайдзітамі, г. зн. нашчадкамі ісмаіліцкага імама Убайдалаха аль-Махдзі, заснавальніка дынастыі Фацімідаў.
У выніку прамых заваяванняў і прапаганды Фацімідам удалося захапіць Сіцыліі, Марока, Егіпет, Палесціну i частку Сірыі.
У 971 годзе яны заснавалі новую сталіцу сваёй дзяржавы — Каір. Падпарадкаваўшы сабе Мекку і Медзіну, Фаціміды мелі намер захапіць Багдад, зрынуць Абасідаў і ўсталяваць адзіны Халіфат пад сваёй уладай. У Каіры быў створаны цэнтр, у распараджэнні якога знаходзілася разгалінаваная сетка прапаведнікаў.
Да сярэдзіны XI стагоддзя ў Емене замацоўваецца ісмаілістычная дынастыя Сулайхідаў. Паступова фацімідскі ўплыў пачынае падаць, што было абумоўлена не столькі з'яўленнем магутнага суперніка ў асобе Сельджукідаў, колькі крызісам ідэалогіі ісмаілістычнага руху.Фацімідам не ўдалося ўвасобіць у жыццё ні сваю эзатэрычную дактрыну, ні сацыяльную праграму, воссю якой было абяцанне ўсталяваць сацыяльную справядлівасць. Стомленая войнамі з Візантыяй і асабліва крыжакамі, эканамічна саслабленная інтэнсіўнай эксплуатацыяй сялянства, дзяржава Фацімідаў развалілася пад уладай наёмнай гвардыі. Курдскі эмір Салах ад-Дзін, стаўшы гаспадаром краіны, прызнаў уладу абасідскага халіфа, і ісмаіліцкая дзяржава лёгка ператварылася ў суніцкую.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.