Фацімідскі халіфат або Дзяржава Фацімідаў (909—1171) — сярэднявечная шыіцкая (ісмаіліцкая) арабская дзяржава з цэнтрам у Каіры (з 972). У эпоху сваёй магутнасці Фацімідскі халіфат уключаў тэрыторыі Егіпта, Магрыба, Палесціны і Сірыі. Адшчапілася ад халіфата Абасідаў у выніку паўстання ў правінцыі Іфрыкія (сучасны Туніс) берберскіх плямёнаў, якія ўзначаліў ісмаіліцкі прапаведнік Абу Абдалах. Абу Абдалах перадаў усю ўладу Убейдалаху, які сцвярджаў, што з'яўляецца нашчадкам Фацімы. Знішчана Саладзінам — курдскім военачальнікам, закліканым для арганізацыі абароны супраць крыжакоў у 1169.
Гістарычная дзяржава | |||
Фацімідскі халіфат | |||
---|---|---|---|
الدولة الفاطمية | |||
|
|||
|
|||
909 — 1171
|
|||
Сталіца |
Махдзія (909—969) Каір (969—1171) |
||
Мова(ы) | арабская | ||
Афіцыйная мова | арабская | ||
Рэлігія | Ісмаілізм | ||
Грашовая адзінка | Дынар | ||
Плошча | 5 000 000 км² | ||
Форма кіравання | манархія | ||
Дынастыя | Фаціміды | ||
Фацімідскі халіф | |||
• 909—934 | Убейдалах | ||
Гісторыя | |||
• 5 студзеня 909 | Утварэнне | ||
• 8 жніўня 969 | Заснаванне Каіра | ||
• 1171 | Распад | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
- С. дэ Сасі, «Exposé de la rel. des Druzes» (П., 1838, т. I); Фурнель. «Les Berbers» (т. II); Гюяр, «Un grand maître des Assassins» («Journ. Asiat.», 1877, і асоб.);
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фацімідскі халіфат
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.