Планкаўская даўжыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Планкаўская даўжыня (абазначаецца ) — фундаментальная адзінка даўжыні ў планкаўскай сістэме адзінак, роўная ў СІ прыкладна 1,6·10−35 метраў. Планкаўская даўжыня — натуральная адзінка даўжыні, бо ў яе ўваходзяць толькі фундаментальныя пастаянныя: хуткасць святла, пастаянная Планка і гравітацыйная пастаянная.
Планкаўская даўжыня роўная:
- м,
дзе:
- — пастаянная Дзірака;
- G — гравітацыйная пастаянная;
- c — хуткасць святла у вакууме.
Дзве апошнія лічбы ў дужках азначаюць нявызначанасць (стандартнае адхіленне) апошніх двух разрадаў.
Прыкладны радыус назіраемага Сусвету (1,3 · 1026 м ці 13 мільярдаў светлавых гадоў) роўны 4,6·1061 планкаўскіх даўжынь.
З дакладнасцю да множніка π, планкаўская маса роўная масе чорнай дзіркі, радыус Шварцшыльда якой роўны яе комптанаўскай даўжыні хвалі. Радыус такой чорнай дзіркі будзе па парадку велічыні роўны планкаўскай даўжыні.
Просты аналіз размернасцей паказвае, што вымярэнне становішча фізічных аб’ектаў з дакладнасцю да планкаўскай даўжыні праблематычна. Сапраўды, правядзём наступны ўяўны эксперымент. Дапусцім, мы хочам вызначыць становішча аб’екта і пасылаем на яго паток электрамагнітнага выпраменьвання, гэта значыць фатонаў. Чым большая энергія фатонаў, тым карацейшая іхняя даўжыня хвалі і тым дакладнейшым будзе вымярэнне. Калі б фатон меў энергію, дастатковую для вымярэння аб’ектаў памерам з планкаўскую даўжыню, то пры ўзаемадзеянні з мішэнню ён бы зкалапсаваў ў мікраскапічную чорную дзірку і правесці вымярэнне было б немагчыма, такім чынам, планкаўская даўжыня накладвае фундаментальныя абмежаванні на дакладнасць вымярэння даўжыні.
Гэты ўяўны эксперымент грунтуецца як на агульнай тэорыі адноснасці, так і на прынцыпе нявызначанасці квантавай механікі. Абедзве тэорыі прадказваюць, што немагчыма вымярэнне з дакладнасцю, якая пераўзыходзіць планкаўскую даўжыню. Такім чынам, у любой тэорыі квантавай гравітацыі, што спалучае агульную тэорыю адноснасці і квантавую механіку, традыцыйнае ўяўленне аб прасторы і часе непрыдатна на адлегласцях меншых за планкаўскую даўжыню або для прамежкаў часу карацейшых чым планкаўскі час.