![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Sine_wavelength.svg/langbe-640px-Sine_wavelength.svg.png&w=640&q=50)
Даўжыня хвалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўжыня́ хва́лі — адлегласць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэчаскай літарай (лямбда). З’яўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласці: метрах і вытворных. Велічыня
, адваротная самой даўжыні хвалі, называецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частаты.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Sine_wavelength.svg/320px-Sine_wavelength.svg.png)
Каб зразумець, чым з’яўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што з’явіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе адлегласць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.
Даўжыня хвалі звязана з фазавай скорасцю і частатой
паводле азначэння. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму перыяду хвалі — адлегласці, якую пункт з нязменнай фазай праходзіць за час, роўны перыяду ваганняў
, таму справядлівы наступныя суадносіны:
, дзе
— вуглавая частата.
Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэнне даўжыні хвалі і частаты, якія залежаць ад імпульса і энергіі
- частата:
- даўжыня хвалі:
- частата:
дзе — пастаянная Планка.