Гравітацыйная пастаянная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гравітацы́йная пастая́нная[1] — каэфіцыент прапарцыянальнасці ў законе прыцягнення Ньютана (гл. закон сусветнага прыцягнення), адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Абазначаецца G.
Вызначана эксперыментальна[ru] Г. Кавендышам у 1798 годзе пры дапамозе круцільных вагаў.
Характарызуе гравітацыйнае ўзаемадзеянне ўсіх матэрыяльных аб’ектаў (часціц і палёў) і разглядаецца як універсальная канстанта, нязменная ў часе і прасторы, незалежная ад фізічных і хімічных уласцівасцей асяроддзя і гравітуючых мас.
Лікава гравітацыйная пастаянная роўная сіле гравітацыйнага ўзаемадзеяння між двума целамі (матэрыяльнымі пунктамі) масай па 1 кг, якія знаходзяцца на адлегласці 1 м адно ад аднаго.
Лікавае значэнне гравітацыйнай пастаяннай у адзінках СІ[2][3]: