From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераяслаўскае княства — удзельнае княства Рурыкавічаў XI—XIV стагоддзяў, размяшчалася на мяжы са стэпам на левым беразе Дняпра. Княства было населена севяранамі і, часткова, улічамі[1]. Сталіца княства -- Пераяслаў.
Гістарычная дзяржава | |
Пераяслаўскае княства | |
---|---|
|
|
1054 — 1362
|
|
Сталіца | Пераяслаў |
Мова(ы) | старажытнаруская |
Рэлігія | праваслаўе |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераяслаўскае княства служыла шчытом Кіева ад нападаў стэпавікоў, займала тэрыторыю па Трубежы, Супою і Суле да Ворсклы, распасціраючыся да вярхоўяў гэтых рэк. На паўночным захадзе яно прылягала да кіеўскіх уладанняў на левым боку Дняпра; паўднёвая мяжа змянялася адпаведна ходу барацьбы Русі са стэпавымі плямёнамі (ад Сулы ў сярэдзіне XI стагоддзя да Самары ў канцы XII стагоддзя[2]).
Па раздзеле Яраслава Мудрага Пераяслаўскае княства, да якога тады належала і Растова-Суздальская зямля, дасталася Усеваладу Яраславічу. У канцы XI стагоддзя, у эпоху барацьбы Уладзіміра Манамаха са Святаславічамі, да Пераяслаўскага княжання належала таксама вобласць левага прытоку Сейма, Выра, з горадам Вырам, або Выравам. З часоў Манамаха яно часам лічылася ступенню да княжання ў Кіеве[заўв 1].
Усевалад Ольгавіч жадаў адняць Пераяслаўскае княства ў Андрэя Уладзіміравіча, але пацярпеў няўдачу (1140), і Пераяслаўскае княства засталося ў родзе Манамаха. Падчас барацьбы Ізяслава Мсціславіча з Юрыем Далгарукім яно пераходзіла то да сына Ізяслава, то да сына Юрыя, але затым адасобілася ад Кіева. Пасля Глеба Юр'евіча ў Пераяславе сядзеў яго сын Уладзімір (1169—1187), згаданы ў «Слове пра паход Ігараў».
У часы перавагі над Кіевам суздальскіх князёў яны пасылалі ў Пераяслаў сваіх сыноў і братоў: Усевалад Вялікае гняздо — Яраслава Мсціславіча, сына Яраслава (1201), Юрый Усеваладавіч — брата Уладзіміра (1213—1215), потым Святаслава (1228).
3 сакавіка 1239 года Пераяслаў быў узяты манголамі. У канцы 1245 года сучаснікі адзначаюць Пераяслаў пад уладай Залатой Арды.
У пачатку XIV стагоддзя, з падзеннем улуса Нагая, у Кіеве і Пераяславе замацаваліся нашчадкі пуціўльскіх князёў, і Пераяслаўскае княства (як і Пасем'е) увайшло ў склад Кіеўскага княства. У пачатку 1320-х гадоў Гедзімін разграміў рускіх князёў у бітве на рацэ Ірпень, пераяслаўскі князь Алег загінуў, паўднёвая Русь патрапіла ў залежнасць ад Вялікага Княства Літоўскага, хоць у ёй працягвалі згадвацца ардынскія баскакі.
У 1363 годзе пасля пачатку «вялікай замятні» у Ардзе і перамогі Альгерда над трыма ардынскімі князямі паўночнага Прычарнамор'я Пераяслаўскае княства, як і ўся Паўднёвая Русь, апынулася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Да з'яўлення ў Пераяславе казацтва ў XV—XVI стст. звестак пра стан былога Пераяслаўскага княства вельмі мала.
…
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.