From Wikipedia, the free encyclopedia
Усевалад Ольгавіч (каля 1084 — 1 жніўня 1146) — князь северскі (1115—1127), чарнігаўскі (1127—1139), вялікі князь кіеўскі (1139—1146).
Усевалад Алегавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Святаславіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Давыдавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вячаслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Ігар Ольгавіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1084 | ||||||
Смерць |
1 жніўня 1146 Вышгарад |
||||||
Род | Ольгавічы | ||||||
Бацька | Алег Святаславіч | ||||||
Маці | дачка палавецкага хана Асалука | ||||||
Жонка | Агафія (Марыя) Мсціслаўна | ||||||
Дзеці | Святаслаў, Яраслаў, Ганна, Звеніслава (Анастасія), дачка | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усевалад быў старэйшым сынам князя Алега Святаславіча. У 1111 годзе ён разам з іншымі князямі браў удзел у паходзе на полаўцаў.
У 1127 годзе Усевалад выгнаў з Чарнігава свайго дзядзьку Яраслава і пераканаў свайго цесця, вялікага князя кіеўскага Мсціслава Вялікага не ўмешвацца ў канфлікт і аддаў яму Курск і Пасем'е.
Калі на кіеўскі стол сёлаў Яраполк Уладзіміравіч, Усевалад скарыстаўся вайной паміж сынамі Уладзіміра Манамаха і іх пляменнікамі — сынамі Мсціслава, якая ўспыхнула ў 1134 годзе. Заключыўшы саюз з апошнімі і абапіраючыся на полаўцаў, Усевалад развязаў вайну супраць вялікага князя, патрабуючы вярнуць Курск і Пасем'е. У 1135 годзе войскі Яраполка былі разбіты Усеваладам у вярхоўях ракі Супоя. Паводле заключанага міру Усевалад вярнуў пад уладу чарнігаўскіх князёў Курск і Пасем'е. Узмацненне магутнасці Ольгавічаў стала адной з прычын таго, што ў 1136 годзе наўгародцы запрасілі княжыць да сябе брата Усевалада Святаслава Ольгавіча, выгнаўшы князя Усевалада Мсціславіча, унука Манамаха. Менавіта з гэтага часу Ноўгарад стаў фактычна незалежнай феадальнай рэспублікай, хоць у першыя часы наўгародцам не раз даводзілася ісці на саступкі.
Усевалад падняў чарговы мяцеж супраць Яраполка ў 1138 годзе, пасля таго як Манамахавічы блакадай прымусілі Ноўгарад выдаліць Святаслава Ольгавіча і прыняць сына Юрыя Далгарукага. Аднак, Яраполк сабраў супраць Чарнігава вялікую кааліцыю, аб'яднаўшы Манамахавічаў і Мсціславічаў, а таксама войскі галіцкіх і полацкіх князёў; войскі ў дапамогу Яраполку даслаў венгерскі кароль Бела II. Толькі аблога Чарнігава гэтай магутнай арміяй прымусіла Усевалада Ольгавіча падпарадкавацца. Але ў лютым 1139 год Яраполк памёр, і праз месяц яго брат Вячаслаў быў без вялікіх намаганняў зрынуты чарнігаўскім князем.
Усевалад быў выдатным палітыкам і без вялікіх намаганняў захоўваў трон, лавіруючы паміж Мсціславічамі і Манамахавічамі, паспяхова іграючы на разладах нашчадкаў Манамаха, абапіраючыся на сваіх стрыечных братоў (сыноў Давыда Святаславіча), якім ён перадаў Чарнігаў, і саюз з полаўцамі. Ён пасварыў моцных праціўнікаў, а дробным князям раздаваў у кіраванне горада на ўскраінах Русі. Пры ім узмацнілася эксплуатацыя гараджан, цівуны Ратша і Тудар разарылі Кіеў і Вышгарад.
У 1139 годзе Усевалад зрабіў брата, Святаслава Ольгавіча, наўгародскім князем, аднак у 1141 годзе той аддаў перавагу з'ехаць з буянага Ноўгарада, дзе Юрый Далгарукі ўзвёў на прастол свайго сына Расціслава. Гэта прывяло да вайны (1142) паміж Усеваладам і Юрыем, прычым на баку Юрыя выступілі родныя браты Усевалада, а на баку кіеўскага князя — пляменнікі Юрыя: Ізяслаў Мсціславіч Валынскі і Расціслаў Мсціславіч Смаленскі. Усевалад прымірыў братоў, раздаўшы ім некалькі чарнігаўскіх і валынскіх гарадоў, а ў Ноўгарадзе ўзвёў на княжанне Святаполка Мсціславіча. У 1143 годзе Ізяслаў Мсціславіч стаў князем Пераяслава-Паўднёвага, аддаўшы Валынь сыну Усевалада — Святаславу (якога бацька ажаніў з дачкой Васількі Полацкага).
У 1144 годзе Усевалад здзейсніў паход супраць галіцкага князя Уладзіміра (Уладзіміркі) Валадаравіча з палкамі Чарнігава, Пераяслава, Смаленска, Турава і Валыні; на яго баку выступіў польскі князь Уладзіслаў II, а на баку Уладзіміркі — венгерскі кароль Геза II. Уладзімірка пацярпеў паражэнне і быў вымушаны заплаціць вялікую кантрыбуцыю (1400 грыўняў). У 1145 годзе войскі Ольгавічаў на чале з кіеўскім князем здзейснілі пераможны паход у Польшчу — супраць Баляслава IV, які зрынуў Уладзіслава II. У выніку Баляслаў быў вымушаны вылучыць удзел Уладзіславу, а польскі горад Візна адышоў да Кіеўскай Русі.
У 1146 годзе аднавілася вайна з Галічам; Усевалад беспаспяхова трымаў у аблозе Звянігарад, вярнуўся ў Кіеў і памёр 1 жніўня, прызначыўшы спадчыннікам свайго брата Ігара Ольгавіча. Аднак замацавацца ў Кіеве северскім князям не ўдалося: кіяўляне былі незадаволены тым, што іх перадалі па спадчыне, Ізяслаў Мсціславіч з Пераяслава неўзабаве перайшоў Дняпро, увайшоў у Кіеў і заняў прастол. У наступным годзе Ігар Ольгавіч быў забіты кіяўлянамі.
У 1116 годзе ажаніўся з дачкой Мсціслава Вялікага — князёўнай Агафіяй (Марыяй) Мсціслаўнай (пам.1179).
Дзеці:
Уладзімір Святаславіч | ||||||||||||||||
Яраслаў Уладзіміравіч Мудры | ||||||||||||||||
Рагнеда Рагвалодаўна | ||||||||||||||||
Святаслаў Яраславіч | ||||||||||||||||
Олаф, кароль Швецыі | ||||||||||||||||
Інгегерда, прынцэса шведская | ||||||||||||||||
Эстрыд (каралева Швецыі) | ||||||||||||||||
Алег Святаславіч | ||||||||||||||||
Кілікія | ||||||||||||||||
Усевалад Ольгавіч Чарнігаўскі | ||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.