From Wikipedia, the free encyclopedia
Святаслаў Ольгавіч (у хрышчэнні Мікалай; ? — 15 лютага 1164) — князь чарнігаўскі.
Святаслаў Ольгавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Усевалад Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Расціслаў Юр'евіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Ольгавіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Давыдавіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
Нараджэнне | 1106 | ||||||
Смерць | 1164 | ||||||
Род | Рурыкавічы, Ольгавічы | ||||||
Бацька | Алег Святаславіч | ||||||
Маці | Феафанія Музалон | ||||||
Дзеці | Алег, дачка, дачка, Марыя, Ігар, Усевалад | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Алега Святаславіча. У 1136 запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў з перапынкамі да 1141. У 1142 меў нейкую воласць «около Гомья» (Гомеля). У 1146 яму належалі Курск, Ноўгарад-Северскі, Карачаў, Колцеск, Дзедаслаў, але ў тым жа годзе ён выгнаны з Чарнігаўскай і Северскай зямель. У 1147 увайшоў у саюз з Юрыем Далгарукім, з дапамогай яго войск заняў зямлю вяцічаў, пасля вярнуў свае ўладанні. Калі Юрый Далгарукі заняў Кіеў (1149), Святаслаў Ольгавіч атрымаў ад яго «и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче» (Слуцк і Клецк з навакольнымі землямі), а каля 1155 — Мазыр. Паводле дагавора 1157 з вялікім кіеўскім князем Ізяславам Давыдавічам атрымаў Чарнігаўскую зямлю, а г. Ноўгарад-Северскі перадаў пляменніку Святаславу Усеваладавічу. Некаторы час у яго землях знаходзіўся пазбаўлены ўладанняў полацкі князь Рагвалод Барысавіч, якому Святаслаў Ольгавіч у 1158 дапамог войскамі вярнуць свае землі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.