пасёлак гарадскога тыпу ў Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́сная Гара́ (руск.: Красная Гора), да 1922 года Папо́ва Гара́ — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Беседзі. Адміністрацыйны цэнтр Краснагорскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранска, за 15 км ад граніцы з Беларуссю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Упершыню згадана пад 1387 годам вартавое паселішча ў Мсціслаўскім княстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1483 года разам з Мсціслаўскім княствам у складзе Віленскага ваяводства[2]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам са сваімі ўладаннямі перайшоў з вялікалітоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандр перадаў сваёй жонцы Алене некалькі паселішч, у тым ліку і замак Папову Гару[3]. Па выніках вайны 1500—1503 гадоў горад застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласці сфарміраваўся Паповагорскі ўезд (павет).
У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойска прыбыў Ілжэдзмітрый I. Горад вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэўлінскае перамір’е 1618 года. 13 красавіка 1619 года каралевіч Уладзіслаў выдаў універсал, згодна з якім «гарадзішча Папова Гара з воласцю» перайшлі пад яго кіраванне. У 1620 годзе ў месце з’явілася залога, тут збудавалі касцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводства, у склад якога ўвайшла Папова Гара.
У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над горадам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.
Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагоддзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палка. У XIX ст. горад стаў цэнтрам воласці Суражскага павета Чарнігаўскай губерні.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе меў з’явіцца Суражскі павет («падраён») Гомельскага раёна[4], 16 студзеня была перададзена РСФСР. 31 кастрычніка 1922 года Папова Гара была перайменавана ў Красную Гару. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
|
Працуе сыраробны завод.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.