Пандэмія COVID-19
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пандэмія COVID-19 (2020—2023) — сусветная ўспышка хваробы COVID-19, выкліканая новым каранавірусам 2019-nCoV. Захворванні пачаліся яшчэ ў сярэдзіне снежня 2019 года ў горадзе Ухань у цэнтральным Кітаі са з’яўлення і фіксацыі сярод мясцовых жыхароў, звязаных з рынкам жывёл і морапрадуктаў, пнеўманіі невядомага паходжання. Пасля кітайскія навукоўцы вылучылі новы каранавірус — 2019-nCoV, які не меней за 70 % падобны генетычнай паслядоўнасцю на вірус SARS-CoVа, які выклікае цяжкі востры рэспіраторны сіндром (вядомы таксама як атыповая пнеўманія). Пасля яны склалі карту і выявілі генетычную паслядоўнасць геному новага віруса[1][2][3][4].
7 лютага 2020 года каранавірусу 2019-nCoV прысвоена скарочаная назва — NCP (Novel Coronavirus Pneumonia)[5].
Праявы каранавіруса падобныя да іншых вострых вірусных захворванняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасцямі дыхання, у хворага могуць з’яўляцца кашаль, млявасць, пагаршэнне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнеўманію[6]. Тое, што ў здаровых дарослых інфекцыя праяўляецца слаба, навукоўцы лічаць адной з галоўных прычын яе хуткага пашырэння. У дзяцей COVID-19 у большасці выпадкаў наогул працякае практычна бессімптомна. Гэтыя катэгорыі людзей, самі не хварэючы відавочнай формай, могуць стаць пераносчыкамі[7][8].
11 сакавіка 2020 года СААЗ абвясціла, што ўспышка набыла характар пандэміі[9]. Па стане на 17 мая 2023 года зарэгістравана звыш 766 мільёнаў выпадкаў захворвання па ўсім свеце; пацверджана больш за 6,9 млн смяротных зыходаў захворвання[10].