From Wikipedia, the free encyclopedia
Памесны (грэч. τοπικαί σύνοδοι), ці прыватны (лац.: S. particulares) сабор — збор епіскапаў і іншых іерархаў Памеснай царквы ў праваслаўных, рыма-каталіцкай, армянскай і ў іншых здаўна існуючых ўсходніх цэрквах. Памесны сабор склікаецца ў межах якой-небудзь адной самастойнай (аўтакефальнай) царквы ці вызначанай яе вобласці (краіны, дзяржавы, мясцовасці, правінцыі) для вырашэння пытанняў і спраў, якія ўзнікаюць у межах датычна веравучэння, ладу, кіравання і дысцыпліны[1].
Саборы называюцца:
Практыка склікання царкоўных сабораў ўзнікае ўжо ў старажытнай царквы і бярэ свой пачатак з Іерусалімскага сабора каля 49 года[2] на які сабраліся апосталы для вырашэння пытанняў выканання ахрышчанымі язычнікамі патрабаванняў Майсеева закона (Дз. 15). Самыя першыя з вядомых мясцовых сабораў праводзіліся ў II стагоддзі, а да IV стагоддзя сход епіскапаў пэўнай правінцыі стаў звыклым спосабам царкоўнага кіравання. Правілы некаторых памесных сабораў старажытнай царквы, якія выказалі агульнацаркоўную правасвядомасць, былі, аднак, прынятыя праваслаўнай, рыма-каталіцкай і армянскай цэрквамі ў склад агульнацаркоўнага заканадаўства і таму прызнаюцца і ў цяперашні час крыніцай права. Ва ўсіх праваслаўных памесных цэрквах такім аўтарытэтам карыстаюцца правілы памесных сабораў:
У рымска-каталіцкай царквы такім жа аўтарытэтам карыстаюцца першыя сем з пералічаных сабораў і яшчэ Эльвірскі сабор (у Іспаніі, каля 300 г.). Гістарычнае значэнне мясцовых сабораў у развіцці царкоўнага права ацэньваецца па ступені іх уплыву на царкоўнае жыццё.[3].
Да кампетэнцыі памеснага сабора ставяцца ўсе справы, што тычацца мясцовай (памеснай) царквы, прытым яны павінны вырашацца ў адпаведнасці з агульнацаркоўнымі дагматамі і канонамі, якія вызначаюцца на Сусветных саборах; у адваротным выпадку памесная царква рызыкуе адпасці ад кафалічнага адзінства.
Памесны сабор складаецца з архіпастыраў, прадстаўнікоў духавенства, законнікаў і свецкіх. Каб пастановы сабора мелі законную сілу, у яго складзе павінна быць не менш чым 3 іерарха - 1 мітрапаліт і 2 епіскапа. Старшынства на памесным саборы належыць першаму епіскапу мясцовай Царквы. Першаіерарх абіраецца і пастаўляецца саборам залежных ад яго епіскапаў; у выпадку неабходнасці падлягае іх суду. Склад і рэгламент памеснага сабора ўсталёўваюцца самімі памеснымі цэрквамі.
Сабор не мае перыядычнасці ў сваім скліканні. Ён склікаецца ў залежнасці ад наспелай неабходнасці па адпаведным рашэнні, якое павінен прымаць Архірэйскі сабор, або, у выключным выпадку, Патрыярх (Месцаахоўнік) і Святы Сінод. Выключным выпадкам, які дае права месцаахоўніку і Святому Сіноду прыняць рашэнне аб скліканні Памеснага Сабору, з'яўляецца смерць Свяцейшага Патрыярха. Паўнамоцтва памеснага сабора:
Выключнай прэрагатывай памеснага сабору з'яўляецца абранне Патрыярха[5].
Універсалісцкі цэнтралізм Рымска-каталіцкай царквы выключае тую ступень самастойнасці мясцовых цэркваў, якая існуе ў праваслаўі, і, адпаведна, наяўнасць памесных аўтакефальных цэркваў, таму ў каталіцызме мясцовыя царкоўныя саборы не мелі таго статусу і значэння, якое надаецца Памесным саборы ў праваслаўі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.