From Wikipedia, the free encyclopedia
Сербская праваслаўная царква — аўтакефальная маёнткавая праваслаўная Царква, мела шостае месца ў дыпціху аўтакефальных маёнткавых Цэркваў.
Сербская праваслаўная царква | |
---|---|
сербск.: Српска православна црква | |
Асноўная інфармацыя | |
Прадстаяцель у наш час | Ірыней |
Цэнтр | Бялград, Сербія |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Бялград |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Сербія Боснія і Герцагавіна Паўночная Македонія Славенія Харватыя Чарнагорыя |
Аўтаномныя цэрквы ў кананічнай залежнасці | Охрыдскае архіепіскапства |
Мова набажэнстваў | сербская, царкоўнаславянская |
Каляндар | юліянскі[1] |
Колькасць | |
Епіскапаў | 45 |
Епархій | 46 |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Заснаваная ў канцы IX стагоддзі. З 1219 года — аўтакефалія. З 1346 года — першы Патрыярхат. У XIV ст. патрапіла пад няволю туркаў і ў царкоўную залежнасць ад Канстанцінопальскага патрыярхата. У 1557 годзе здабыла незалежнасць, але праз два стагоддзя зноў апынулася ў падначаленні ў Канстанцінопаля. Толькі ў 1879 годзе ізноў стала аўтакефальнай.
На тэрыторыі суседняй Паўночнай Македоніі хрысціянства вядома яшчэ з часоў ап. Паўла. З IV па VI ст. Македонская Царква напераменку залежала то ад Рыму, то ад Канстанцінопаля. У канцы IX — пачатку XI ст. мела статут аўтакефаліі — Ахрыдска архібіскупства-патрыярхія (Ахрыдская патрыярхія; Архібіскупства ахрыдская Першага Юстыніяна і ўся Болгарыі) з цэнтрам у Ахрыдзе і, магчыма, удзельнічала ў Крышчэнні Русі.
Адмысловы царкоўны лёс быў у Чарнагорыі.
Аб'яднанне ўсіх гэтых праваслаўных абласцей у адзіную Сербскую Царкву адбылося ў 1919 годзе. З 1920 года адноўлены Сербскі Патрыярхат. Фашысцкая акупацыя і наступны сацыялістычны перыяд нанеслі Сербскай Царкве значныя страты. Абвастрыліся нацыяналістычныя тэндэнцыі. У 1967 годзе Македонія адлучылася ў самачынную аўтакефалію (пад вяршэнствам архібіскупа Ахрыдскага і Македонскага).
22 студзеня 2010 года новым патрыярхам Сербскім абраны біскуп Нішскі Ірыней.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.