Опава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́пава (чэшск.: Opava, польск.: Opawa), раней таксама Тропау (ням.: Troppau) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Мараўскасілезскага краю, на рацэ Опаве (прыток Одры), адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Горад
Опава
Opava
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 59,4 тыс. жыхароў (2006). Плошча 90,6 км ².
Опава заснавана ў 1224. З'яўлялася цэнтрам Опаўскага княства (з 1348 пад уладай чэшскага караля) і сталіцай чэшскай Сілезіі. У 1820 тут меў месца Трапаўскі кангрэс. Жыхары старажытнага паселішча (X ст), які стаяў на рацэ Опава, хутка ацанілі ўсю геаграфічную прывабнасць гэтых месцаў, што знаходзяцца на шляху ад Балтыйскага да Адрыятычнага мора. Пазней тут узнік буйны гандлёвы цэнтр, названы ў гонар ракі-карміцелькі — Опава, а таксама з'явіліся гандлёвыя двары, склады, купецкія асабнякі.
У Опаве развіты машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, у тым ліку цукровая, і тэкстыльная прамысловасці.
У горадзе размешчаны Універсітэт Сілезіі Чэшскай Акадэміі Навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.