вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ні́жнія Жары́[1] (трансліт.: Nižnija Žary, руск.: Нижние Жары) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.
Вёска
Ніжнія Жары
|
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Верхняжарскага сельсавета[2].
Вёска размяшчаецца за 69 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 176 км ад Гомеля, 500 м ад дзяржаўнай мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
На паўднёвым захадзе знаходзіцца крайні паўднёвы пункт дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь (51°16' паўночнай шыраты і 30°35' усходняй даўгаты).
Побач працякае рака Дняпро. У пачатку XXI стагоддзя ў Дняпры паблізу Ніжніх Жараў былі ўпершыню выяўлены некалькі новых для іхтыяфаўны Беларусі відаў рыб: Clupeonella cultriventris, Syngnathus abaster, Benthophilus stellatus.
Драўляная забудова бессістэмная, уздоўж ракі.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска Жары Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У 1744 годзе пабудавана драўляная Успенская царква, якая на сродкі вернікаў перабудоўвалася ў 1821, 1845 і 1885 гадах. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе вёска была куплена Аляксандрам Ігнатавічам Горватам (каля 1796 — 1888). У 1850 годзе дзейнічала прыстань па адгрузцы лесу. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, царкоўна-прыхадская школа, карчма.
З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ніжняжарскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы Дняпровец», працавалі гамарня, 2 ветракі, 2 вадзяныя млыны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне вёскі 22 верасня 1943 года вызначыўся намеснік камандзіра батальёна, старшы лейтэнант М. А. Куратнікаў, якому прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1959 годзе размяшчалася дапаможная гаспадарка раённага ВА «Сельгасхімія» (цэнтр — вёска Верхнія Жары). Ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, аддзяленне сувязі, крама, бібліятэка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.