![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Nepheline3.jpg/640px-Nepheline3.jpg&w=640&q=50)
Нефелін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нефелі́н, элеаліт — пародаўтваральны мінерал з групы фельдшпатоідаў, класа каркасных сілікатаў, алюмасілікат натрыю і калію KNa3(AlSiO4)4.
Хуткія факты Нефелін, Формула ...
Нефелін | |
---|---|
![]() | |
Формула | (Na,K)AlSiO4 |
Прымесь | Mg, Ca, H2O |
Сінгонія | гексаганальная |
Крышталічная рашотка | a = 10,01 c = 8,405 Z = 8 |
Крышталічная рашотка | a = 10,01 c = 8,405 Z = 8 |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны тлусты |
Празрыстасць | паўпразрысты, непразрысты |
Цвёрдасць | 5,5—6 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 2,55—2,66 г/см³ |
Закрыць
Хімічны склад: 13—16 % аксіду натрыю Na2O, 32—33 % аксіду алюмінію Al2O3, 43,5—45 % аксіду крэмнію SiO2, 5,5—6,5 % К2O, 0,5—1,8 % аксіду кальцыю СаО[1].
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае буйныя зерні, блокі крышталёў, агрэгаты, зрэдку — гексаганальна-прызматычныя крышталі. Колер белы, шэры, брудна-зялёны, буры, жаўтаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай кіслаце.