Магній (лац.: Magnesium) Mgхімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 12. Адносная атамная маса 24,305.

Thumb
Магній

Прыродны магній складаецца з трох ізатопаў: 24Mg (78,60 %), 25Mg (10,11 %) і 26Mg (11,29 %). Серабрыста-белы метал. Шчыльнасць 1739 кг/м³. Тэмпература плаўлення 631 °C, тэмпература кіпення 1105 °C.

Гісторыя адкрыцця

Злучэнні магнію (даламіт, азбест, тальк і інш.) былі вядомы чалавеку і выкарыстоўваліся з даўніх часоў. У 1865 годзе ў Англіі ў мінеральных крыніцах, адкрытых у 1618 годзе Г. Вікерам, была знойдзена горкая соль — сульфат магнію, якую сталі выкарыстоўваць у медыцынскіх мэтах. Было вызначана, што гэту соль можна атрымаць штучна. Дж. Блэк (англ.: Joseph Black) вызначыў яе адрозненне ад глауберавай солі. Металічны магній быў атрыманы ў 1808 годзе Г. Дэві з выкарыстаннем таго жа метаду, што і для атрымання калію і натрыю. Вялікую колькасць магнію ў 1831 годзе атрымаў французскі хімік А. Бюсі[1].

Прыродныя крыніцы

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элементаў). Амаль кожны восьмы мінерал змяшчае магній. Запасы карбанатаў магнію — магнезіту MgCO3 і даламіту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сілікаты магнію — тальк, серпенцін (азбест) і інш. Вялікая колькасць магнію — у марской вадзе. У складзе зямной кары ўтрымліваецца каля 2,1 % магнію па масе[2].

Магній змяшчаецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмент раслін хларафіл змяшчае каля 2,5% магнію).

Прымяненне

Сплавы на аснове магнію шырока ўжываюцца ў авіябудаванні (магній лягчэйшы на трэць за алюміній і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магнію немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і трэнні, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасць (патрэбна абарончае пакрыццё).

Зноскі

  1. Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. М.: Просвещение, 1980. — С. 95—96. — 224 с. 100 000 экз....
  2. Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 1990. — 255 с. 75 000 экз. ISBN 5-341-00127-3. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.