Крэмній
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крэмній (лац.: Silicium) Si — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 14. Адносіцца да неметалаў. Атамная маса 28,0855.
Уяўляе сабой цёмна-шэрае крышталічнае рэчыва з металічным бляскам. Крышталічная рашотка падобная да алмазу. Вядомы таксама аморфны крэмній, маючы карычневы колер. Шчыльнасць 2328 кг/м³, тэмпература плаўлення 1415 °C, тэмпература кіпення 3250 °C, цеплаёмістасць 20,1 Дж/моль•К[1]. Празрысты для выпраменьвання з даўжынёй хвалі 1—9 мкм. Цвёрдасць па шкале Моаса крышталічнага крэмнію складае 7 адзінак.
Крэмній з'яўляецца тыповым паўправадніком. Пры хатняй тэмпературы хімічна мала актыўны.