Трэці рэйх
неафіцыйная назва Германіі ў 1933—1945 гадах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трэці рэйх (ням.: Drittes Reich — «Трэцяя імперыя», «Трэцяя дзяржава») — неафіцыйная назва Германскай дзяржавы з 24 сакавіка 1933 года[1][2] па 23 мая 1945 года.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Гістарычная дзяржава | |||||
Германскі рэйх (да 1943) Вялікагерманскі рэйх | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Deutsches Reich (1933—1943) ням.: Großdeutsches Reich (1943—1945) | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Ein Volk, ein Reich, ein Führer "Адзін Народ, Адзін Рэйх, Адзін Лідар"» |
|||||
Гімн: Das Lied der Deutschen | |||||
|
|||||
1933 — 1945
|
|||||
Сталіца | Берлін | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | свецкая дзяржава | ||||
Грашовая адзінка | рэйхсмарка (ℛℳ) | ||||
Плошча | 696.265 км² (1941) | ||||
Насельніцтва | 90.030.775 (1941) | ||||
Форма кіравання | Таталітарная дыктатура | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Рэйхспрэзідэнт | |||||
• 1933 – 1934 | Паўль фон Гіндэнбург | ||||
Фюрэр | |||||
• 1934 - 1945 | Адольф Гітлер | ||||
• 1945
|
Карл Дзёніц | ||||
Канцлер | |||||
• 1933 - 1945 | Адольф Гітлер | ||||
• 1945 | Йозэф Гэбельс | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйная назва нямецкай дзяржавы з 18 студзеня 1871 года па 26 чэрвеня 1943 года — Deutsches Reich (Германская імперыя). Афіцыйная назва з 26 чэрвеня 1943 года па 23 мая 1945 года — Großdeutsches Reich (Вялікагерманская імперыя). Слова «рэйх», якое пазначае землі, падначаленыя адной уладзе, звычайна перакладаецца як «імперыя», часам як «царства» або «дзяржава» (у залежнасці ад кантэксту).
У літаратуры і гістарыяграфіі Трэці рэйх шырока вядомы таксама як нацысцкая Германія і фашысцкая Германія. Апошні тэрмін выкарыстоўваўся ў асноўным у савецкай літаратуры і, па шэрагу пазіцый, не з'яўляецца дакладным, бо паміж фашысцкім рэжымам Беніта Мусаліні ў Італіі і рэжымам Гітлера былі істотныя адрозненні як у дзяржаўным ладзе, так і ў ідэалогіі[3]. Палітолаг Лоўрэнс Брыт класіфікуе Германію тых гадоў менавіта як фашысцкую дзяржаву[4].
Германія ў гэты перыяд уяўляла сабой таталітарную[5] дзяржаву з аднапартыйнай сістэмай і дамінуючай ідэалогіяй (нацыянал-сацыялізмам), пад кантроль дзяржавы траплялі ўсе сферы грамадства. Трэці рэйх звязаны з уладай Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай працоўнай партыі пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера, які быў нязменным кіраўніком дзяржавы (афіцыйны тытул — «фюрар і рэйхсканцлер») ажно да сваёй смерці 30 красавіка 1945 года.
Знешняя палітыка Трэцяга рэйха з 1938 года была вызначана імкненнем да тэрытарыяльнай і палітычнай экспансіі: у сакавіку 1938 года быў ажыццёўлены аншлюс Аўстрыі[6], у верасні 1938 — сакавіку 1939 гадоў да Германіі была далучаная Чэхія і Клайпедскі край, у выніку ваеннай кампаніі 1939 года былі далучаны Вольны горад Данцыг і частка польскіх тэрыторый[7], у 1941 годзе быў акупаваны Люксембург (далучэнне розных тэрыторый працягвалася і пазней).
Першыя гады Другой сусветнай вайны былі для Германіі вельмі паспяховымі, да 1942 года пад яе кантролем знаходзілася большая частка кантынентальнай Еўропы (акрамя Іспаніі, Партугаліі, Швейцарыі і Швецыі), частка тэрыторый была акупаваная, частка ўяўляла сабой дэ-факта залежныя дзяржаўныя ўтварэнні (напрыклад, Харватыя), выключэнне складалі Балгарыя і Фінляндыя, якія, былі саюзнікамі Германіі, праводзілі толькі збольшага самастойную палітыку[8]. Аднак у 1943 годзе наступае пералом у баявых дзеяннях у карысць антыгітлераўскай кааліцыі, у студзені 1945 г. баявыя дзеянні пераносяцца на даваенную тэрыторыю Германіі. Трэці рэйх спыніў сваё існаванне пасля роспуску саюзнікамі Фленсбургскага ўрада 23 мая 1945 года, які ўзначальваў рэйхспрэзідэнт Карл Дзёніц.