Народныя сілы абароны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народныя сілы абароны, НСА (араб. قوات الدفاع الشعبي ) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Фарміраванне ўтворана і дзейнічае ў адпаведнасці з Законам аб Народных сілах абароны 1989 года[1].
Народныя сілы абароны | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Народнае супраціўленне Судана |
Актыўная ў | Судан |
Саюзнікі | Узброеныя сілы Судана |
Колькасць членаў | 10 000 актыўных байцоў і 85 000 рэзервістаў на 2004 год |
Удзел у канфліктах | Другая грамадзянская вайна ў Судане, Дарфурскі канфлікт, Канфлікт у Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле, Канфлікт у Судане (з 2023) |
На 2004 год, як падлічыў Федэральны даследчы аддзел Бібліятэкі Кангрэса, атрады арганізацыі складаліся з 10 000 актыўных членаў і 85 000 рэзервістаў[2].
Баявая фракцыя мела цесныя сувязі з Нацыянальным ісламскім фронтам Амара аль-Башыра. Больш за тое, арганізацыя была першапачаткова створана як спецыяльная ісламісцкая міліцыя. У 2015 годзе НСА ў асноўным дзейнічалі як рэзервовыя войскі для Узброеных сіл Судана[3]. Атрады арганізацыі ўдзельнічалі ў канфлікце ў Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле[4].
У 2020 годзе групоўка была распушчана[5].
Падчас канфлікту 2023 года НСА адноўленыя. Атрады фармірвання на чале з Кафі Таяры ваявавалі на баку ўрадавай арміі ў Паўднёвым Кардафане супраць НВРС-П і САП[6].