From Wikipedia, the free encyclopedia
Народнае супраціўленне (араб. المقاومة الشعبية, Аль-Мукавамат аш-Шаабія), таксама Народная мабілізацыя (араб. الاستنفار الشعبي) — кааліцыя суданскіх груповак, якія падчас Суданскага канфлікту паміж САП і УСС падтрымалі войскі Абдэля Бурхана.
Народнае супраціўленне Судана | |
---|---|
Лідары | Мухамад аль-Амін Турк |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | чэрвень 2023 |
Саюзнікі | Узброеныя сілы Судана |
Праціўнікі | Сілы аператыўнай падтрымкі |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Сайт | sudanpr.com |
У красавіку 2023 года праз барацьбу за ўладу ў краіне пачаліся баявыя дзеянні паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) на чале з Абдэлем Бурханам і Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) пад кіраўніцтвам Махамеда Дагала[1].
На гэтым фоне ў чэрвені генерал Бурхан ініцыяваў масавую мабілізацыю. Кампанія атрымала назву «Народнае супраціўленне»[2]. Сэнс мерапрыемстваў заключаўся ў тым, каб аб’яднаць людзей розных палітычных поглядаў у «абароне нацыянальнай годнасці»[3]. У розных гарадах атрымалася паспяхова завербаваць вялікую колькасць моладзі. Было пачата навучанне навабранцаў. Да 3 снежня Бурхан абвясціў аб мабілізацыі каля 40 000 чалавек[2].
Мабілізацыйным мерапрыемствам спрыяў той факт, што ў адказ на злачынствы з боку прыхільнікаў Дагала многія мірныя жыхары сталі ўзброівацца[4][5]. Забяспячэнне лаяльнага насельніцтва зброяй займаліся вайскоўцы УСС[6]. Атрады народнага супраціўлення, пры садзейнічанні мясцовых чыноўнікаў[7][8], былі ўтвораны ў правінцыях Ніл[9], Паўночны Дарфур[10], Гедарыф, Сенар, Чырвонае мора і Хартум[11].
Апалчэнцы прынялі ўдзел у баях за Амдурман[12][13] і абароне Бабанусы[3]. Аднак у асноўным узброеныя фарміраванні адказвалі за ахову раёнаў і тылавых аб’ектаў[14]. Станам на красавік 2024 года, дзейнасць апалчэнняў спрыяла частковаму паляпшэнню ваеннай сітуацыі на карысць урадавай арміі[15].
30 сакавіка 2024 года ў Порт-Судане пад эгідай урада адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Вышэйшага савета народнага супраціўлення пад старшынствам Мухамада аль-Аміна Турка. Намеснікам кіраўніка кааліцыі стаў генерал-лейтэнант Хадэр аль-Мубарак Алі[16]. Аднак пры тым большасць атрадаў працягнулі дзейнічаюць асобна, без фармальнай структуры[17].
У склад кааліцыі ўвайшлі два лагеры, якія раней супрацьстаялі адзін аднаму:
Таксама былі ўтвораны жаночыя сілы (т.зв. «Чорная армія»). Іх узначаліў Алія Хасан Абуна з апазіцыйнай кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены». Жанчыны ў асноўным навучаюцца самаабароне і грамадскаму патруляванню[24]. Лагеры падрыхтоўкі падраздзяленняў размешчаны ў Порт-Судане[25][26], у правінцыях Ніл[27][28] і Паўночны Кардафан[29].
Адсутнасць у Народнага супраціўлення афіцыйнай структуры кіраўніцтва выклікала заклапочанасць адносна здольнасці апалчэнцаў эфектыўна кіраваць і каардынаваць сваю дзейнасць[17]. Раздача зброі была ўспрынята з трывогай з-за магчымасці грамадскіх беспарадкаў на фоне вайны УСС з САП[30].
Па даных Міжнароднага цэнтра стратэгічных даследаванняў (ICSS), які фінансуецца ААЭ[31], кааліцыя знаходзіцца пад уплывам джыхадысцкіх і этнічных рухаў[32]. Паводле Middle East Monitor, суданскі рэжым арганізаваў апалчэнні для ўрэгулявання палітычных спрэчак[33][34].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.