курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
На́рач[2] (трансліт.: Narač, руск.: Нарочь) — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Курортны пасёлак
Нарач
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 18 км ад горада Мядзел[3], за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы[3] на лініі Варапаева—Лынтупы; на аўтамабільнай дарозе Мінск—Паставы. Насельніцтва 3495 чал. (2017)[4].
Заснаваны 29 чэрвеня 1964 года[3] як пасёлак пры курорце Нарач з вёсак Баравыя, Купа, Малая Сырмеж, Наносы, Садоўшчына, Сцепянёва, Урлікі.
Турыстычны комплекс «Нарач». Санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік», «Белая Русь», «Прыазёрны». Яхт-клуб «Нарачанскі». Гасцініца «Нарач», гасцявы дом «Возера Нарач» і інш. Рыбакамбінат.
Працуе даследчая Нарачанская азёрная станцыя.
Парк закладзены ў ХІХ стагоддзі на плошчы 3 га, збярогся часткова. Парадная частка мае сіметрычна-восевае рашэнне. Уезд фіксаваны дзвюма парамі куліс з елкі і таполі белай, цэнтральная частка партэра дэкарыравана бэзам. Пейзажная частка парку займае дзве тэрасы. Яна ўключае дрэвавыя групы, паляны і водную сістэму. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, з экзотаў захаваліся піхта сібірская, сасна румелійская, ліпа еўрапейская і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.