беларускі паэт, празаік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась Багун, сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін (9 лістапада 1908, Мінск — 17 лютага 1938; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Міхась Багун | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Фёдаравіч Блошкін |
Псеўданімы | Асака М., Багунец, Міхась Багун, Михась Багун, Баг., Міх. Б. і М. Б. |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1938 (29 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | з 1932 |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 года настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомльскага раёна. У 1931—1932 гадах працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—1936 гадах літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»[1].
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.
Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь » (1936), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш[1].
Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.