крайчы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Ксаверый Сапега (3 снежня 1735, Высокае, Берасцейскае ваяводства — 24 лістапада 1766, Беласток, Падляшскае ваяводства) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Крайчы вялікі літоўскі (1759—1766), генерал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).
Міхал Ксаверый Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Michał Ksawery Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Юзаф Сапега | ||||||
Нараджэнне |
3 снежня 1735[1][2] |
||||||
Смерць |
24 лістапада 1766[1][2][…] (30 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Казімір Леан Сапега[d][2] | ||||||
Маці | Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d][2] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Казіміра Леана і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.
Рана страціў бацьку, спярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзафам Станіславам, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.
Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званне генерал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 1761—1764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасці да гетмана вялікага кароннага Яна Клеменса Браніцкага. Па абранні на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцанне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абрання пэўных паслоў (люты 1766).
Дзяцей не меў. Пахавалі Міхала Ксаверыя Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картузскай[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.