гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацвей Кузьміч Любаўскі — рускі гісторык, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік АН СССР. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, гісторыі заходніх славян, гістарычнай геаграфіі Расійскай імперыі.
Мацвей Кузьміч Любаўскі | |
---|---|
Матвей Кузьмич Любавский | |
Дата нараджэння | 1 (13) жніўня 1860 ці 1860[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1936[3] ці 1936[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава |
Навуковы кіраўнік | Васіль Ключэўскі, Уладзімір Гер’е[d] і Ніл Папоў[d] |
Вядомыя вучні | Сяргей Уладзіміравіч Бахрушын[d], Іван Галубцоў[d], Аляксандр Антонавіч Савіч, Нікалай Георгіевіч Беражкоў, Аляксей Навасельскі[d], Уладзімір Іванавіч Пічэта і Vladimir Nikolsky[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мацвей Кузьміч Любаўскі нарадзіўся 1(14) жніўня ў вёсцы Вялікія Можары Сапажкоўскага павета, Разанскай губерні ў сям’і дзячка.
Першапачатковую адукацыю ён атрымаў ад свайго дзеда, які навучаў унука царкоўнай азбуцы і чытанню. Дзядзька Мацвея, святар вёскі Меншыя Можары, вучыў яго арыфметыцы і граматыцы. У 1870 годзе Любаўскі паступае ў Сапажкоўскае духоўнае вучылішча, а ў 1874 годзе працягвае навучанне ў Разанскай духоўнай семінарыі. Пасля выдатнага яе заканчэння Любаўскі едзе ў Маскву.
Спрыт і працавітасць дапамаглі яму ўладкавацца на новым месцы і ў 1878 годзе паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. На юнака тады мелі ўплыў выкладчык рускай гісторыі Папоў, дацэнт кафедры рускай гісторыі Ключэўскі і выкладчык усеагульнай гісторыі Гер’е. У 1882 годзе пад кіраўніцтвам Ніла Папова Любаўскі стварае працу «Дворяне и дети боярские в Московском государстве», за якую атрымлівае званне кандыдата, залаты медаль і прэмію імя Ісакава.
У верасні 1886 года Мацвей Любаўскі ўладкоўваецца настаўнікам гісторыі ў прыватную гімназію. З 1887 года дае ўрокі геаграфіі ў 2-й жаночай гімназіі і Марыінскім вучылішчы. У 1892 годзе ён надрукаваў дысертацыю «Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута». Гэтая фундаментальная праца па Вялікім Княстве Літоўскім была прысвечана памяці Н. Папова.
31 траўня 1894 года Любаўскі атрымаў званне магістра і месца ў Маскоўскім універсітэце, дзе працаваў да 1930 года.
28 траўня 1901 года за працу «Литовско-русский сейм» Любаўскаму наданае званне доктара рускай гісторыі. А ў 1902 ён стаў пераемнікам Ключэўскага на кафедры.
У 1908 годзе Любаўскі абраны дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта. На той час прыпаў новы рэвалюцыйны ўздым, і міністр народнай асветы Касо забараніў любыя студэнцкія зборы, акрамя навуковых. Мацвей Кузьміч, прыхільнік «партыі 17 кастрычніка», спрабаваў спыніць выкладчыкаў, што ішлі ў адстаўку ў знак пратэсту, бараніў студэнтаў. Мерапрыемствы, скіраваныя на захаванне ладу ва ўніверсітэце, узнялі аўтарытэт вучонага. У 1911—1917 гадах ён двойчы быў абраны на рэктара.
З прац Любаўскага ў гэты час трэба адзначыць «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910), што стаў адным з падмуркаў далейшых даследванняў на гэтую тэму і быў прызнаны важкім унёскам у гістарычную навуку сучаснымі яму і пазнейшымі гісторыкамі, у прыватнасці Пашутам; і «Историю западных славян» (1917).
Любаўскі адмоўна ставіўся да бальшавіцкай рэвалюцыі, але і ў гэты цяжкі час працягваў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце, клапаціўся пра вывучэнне і захаванне архіўных матэрыялаў. За дасягненні ў архіўнай справе і свае ранейшыя даследаванні Любаўскі ў 1929 годзе атрымаў званне Акадэміка Навук СССР.
У 1930 годзе Мацвей Любаўскі разам з іншымі вучонымі быў рэпрэсаваны па «справе акадэміка Платонава» і на 5 гадоў сасланы ва Уфу. Нават там Любаўскі працягваў сваю дзейнасць і вывучаў гісторыю Башкірыі. 22 кастрычніка 1936 года ён памёр.
У 1967 годзе гісторык быў рэабілітаваны і адноўлены ў званні Акадэміка.
У 1891 годзе ажаніўся з Наталляй Валярыянаўнай Зызыкінай, выпускніцай прыватнай гімназіі Вінаградскай, дзе ён быў настаўнікам. З ёю нарадзіў 6 дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.