Матарова
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Голацкі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, Голацкі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia
Матаро́ва[1] (трансліт.: Matarova, руск.: Моторово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 34 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 19 км ад Мінска, каля шашы Мінск—Бабруйск (0,3 км), каля ракі Слоўст.
Вёска
Матарова
| ||||||||||||||||||||||
Назва, верагодна, паходзіць ад прозвішча Матора, Матор, якое можа мець шмат значэнняў[2].
У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1582 годзе як сяло і маёнтак Матарова Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1590 годзе 10 дымоў, шляхецкая ўласнасць. У 1772 годзе вёска і маёнтак, уласнасць І. Грушынскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе былі капліца і карчма. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Фальварак дамена Дукора, уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў. Пэўны час у валоданні Прушынскіх. З 1854 года[3] вёскі ў валоданні С. Азямблоўскага і П. Шпілеўскага.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета.
У 1884 годзе адкрыта школа граматы. На 1886 года была праваслаўная царква. Паводле перапісу 1897 года дзейнічала капліца, працавала школа царкоўнай граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, побач маёнтак. У канцы XIX стагоддзя маёнткам Матарова валодалі Шпілеўскія Антон і Пётр Пятровічы, дваране каталіцкага веравызнання[4].
У пачатку ХХ ст. была царква і царкоўнапрыходская школа. Побач з вёскай быў аднайменны маёнтак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 120 вучняў, з іх 49 дзяўчынак, працавалі 2 настаўнікі.
У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе быў калгас «Краіна Саветаў», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1966 годзе да Матарова далучаны Пасёлак торфапрадпрыемства «Сцяг Саветаў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.