Малакалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малакалогія — раздзел заалогіі, які прысвечаны вывучэнню мяккацелых, ці малюскаў (Mollusca). Назва паходзіць ад стар.-грэч.: μαλάκιον — малюск.
Раздзел заалогіі |
Галіны заалогіі |
Аалогія •
Акаралогія |
Знакамітыя заолагі |
Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін |
Гісторыя |
Малакалогія разглядае пытанні сістэматыкі і філагеніі, заагеаграфіі, біялогіі і экалогіі малюскаў і інш. Адзін з раздзелаў — канхалогія (канхіалогія) — прысвечаны даследаванню ракавін малюскаў. Асаблівую галіну прадстаўляе прыкладная малакалогія, якая вывучае малюскаў з пункту гледжання іх значнасці ў дзейнасці чалавека: у медыцыне і ветэрынарыі, у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці. Палеамалакалагічныя даследаванні звязаны з даследаваннем былых малакафаўн і маюць важнае значэнне ў храналагізацыі геалагічных слаёў, дзякуючы добрай захоўваемасці ракавін.