From Wikipedia, the free encyclopedia
Конрад Захарыяс Лорэнц (ням.: Konrad Zacharias Lorenz; 7 лістапада 1903, Вена — 27 лютага 1989, Вена) — аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў эталогіі — навукі аб паводзінах жывёл, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1973, сумесна з Карлам фон Фрышам і Нікаласам Тынбергенам).
Конрад Лорэнц | |
---|---|
ням.: Konrad Lorenz | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1989[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Lorenz[d] |
Жонка | Margarethe Gebhardt[d] |
Род дзейнасці | этолаг, заолаг, біёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, урач, філосаф, псіхолаг, натураліст |
Навуковая сфера | эталогія і філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] (1928) і доктар філасофіі (1933) |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Чына дэль Дука[d] (1969) |
Узнагароды |
прэмія Калінгі[d] (1969) ганаровы грамадзянін Вены[d] (1983) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (23 красавіка 1964) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў медыцынскі факультэт Венскага ўніверсітэта, але медыцынскай практыкай не займаўся, прысвяціў сябе даследаванню паводзін жывёл. У 1920-я гады прайшоў стажыроўку ў Англіі пад кіраўніцтвам вядомага біёлага і філосафа Джуліяна Хакслі. Затым пачаў самастойныя даследаванні ў Аўстрыі.
Быў членам НСДАП. У 1940 годзе стаў прафесарам Кёнігсбергскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны прызваны ў вермахт і камандзіраваны на Усходні фронт. У 1944 годзе пры адступленні германскай арміі трапіў у савецкі палон і чатыры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных у Арменіі. У палоне пачаў працу над кнігай «Адваротны бок люстэрка» і адрокся ад сваіх нацысцкіх перакананняў. У 1948 годзе вярнуўся ў Германію і прывёз дадому свой рукапіс. У 1950 годзе ў Баварыі заснаваў Інстытут фізіялогіі. У 1963 годзе апублікаваў кнігу, прысвечаную агрэсіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.