From Wikipedia, the free encyclopedia
Нейраэталогія (грэч. νεῦρον — нейрон, нерв і грэч. ἦθος — звычка, традыцыя) — міждысцыплінарная галіна нейралагічнай навукі, якая вывучае ўплыў падсвядомага механістычнага кантролю нервовай сістэмы на паводзіны жывёл, высвятляе тое, як цэнтральная нервовая сістэма пераводзіць біялагічна рэлевантныя раздражняльнікі ў натуральныя паводзіны.
Раздзел заалогіі |
Галіны заалогіі |
Аалогія •
Акаралогія |
Знакамітыя заолагі |
Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін |
Гісторыя |
Напрыклад, шматлікія кажаны валодаюць здольнасцю да эхалакацыі, што дазваляе ім паляваць і арыентавацца ў прасторы. Іхнія ўльтрагукавыя крыкі і слыхавыя сістэмы высокаспецыялізаваныя ў гэтым кірунку. Слыхавая сістэма кажаноў часта служыць прыкладам таго, як акустычныя ўласцівасці гукаў могуць быць сканвертаваныя ў сэнсарную карту паводзінна рэлевантных магчымасцей гукаў[1].
Як бачна з назвы, нейраэталогія — гэта міждысцыплінарная галіна навукі, якая складаецца з нейрабіялогіі (вывучэння нервовай сістэмы) і эталогіі (вывучэння паводзінаў у натуральных умовах). Акурат засяроджанне нейраэталогіі на натуральных паводзінах і вылучае як сярод іншых галін нейралагічнай навукі. Натуральныя паводзіны можна прадставіць як тыя, што дзейнічаюць сродкамі натуральнага адбору (т. б. выбар партнёра, арыентаванне, перамяшчэнне, пазбяганне драпежнікаў), у адрозненне ад паводзінаў у крытычных сітуацыях або ў лабараторыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.