From Wikipedia, the free encyclopedia
Канхалогія (ад стар.-грэч.: κόγχη, стар.-грэч.: κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэч.: λόγος — «вучэнне»; англ.: conchology, ням.: Conchologie) — раздзел малакалогіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэнне ракавін мяккацелых жывёл тыпу малюскі.
Раздзел заалогіі |
Галіны заалогіі |
Аалогія •
Акаралогія |
Знакамітыя заолагі |
Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін |
Гісторыя |
Большасць прафесійных аўтараў трактуюць канхалогію толькі як вывучэнне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалогія» (conchology, канхіалогія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Еўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасці малакалогіі.
У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэнне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты кірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянерамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як Канхіяфія. Малаколагі ж даследуюць малюскаў як цэласны арганізм.
Аб'ектамі ўвагі канхалогіі з’яўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць не ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя Галаваногія малюскі (Cephalopoda) не маюць знешняга шкілету (ракавін) (за выключэннем Nautiloidea). З-за гэтага канхолагі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Бруханогія малюскі (Gastropoda), Двухстворкавыя малюскі (Bivalvia), Хітоны (Polyplacophora) і Лапатаногія (Scaphopoda).
У ЗША:
У Еўропе:
Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім свеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін свету. Напрыклад, багамскі долар (1974), кубінскае песа (1981), непальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манетах Гаіці (Haitian gourde, 1973).
Канхалогія на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.