From Wikipedia, the free encyclopedia
Макс Тэйлер (англ.: Max Theiler, 30 студзеня 1899, Прэторыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 11 жніўня 1972, Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1951 годзе за даследаванні віруса жоўтай ліхаманкі і стварэнне двух спецыфічных вакцын для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы.
У 1917—1918 годзе вывучаў медыцыну ў Кейптаўнскім універсітэце, у 1922 годзе ўдасканальваўся ў Лондане. З 1951 года кіраўнік лабараторый аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Ёрк) і адначасова (з 1964 года) прафесар медыцынскай школы Ельскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, японскага энцэфаліту, малпавага энцэфаламіеліта і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.