Майсе́й За́лманавіч Бе́раў (23 снежня 1909, Веліж[1] — 2003[2], Мінск) — беларускі кінааператар, кінадакументаліст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967)[1].
Хуткія факты Майсей Залманавіч Бераў, Дата нараджэння ...
Закрыць
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні (цяпер — адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна Смаленскай вобласці).
Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1930), Усесаюзны інстытут кінематаграфіі (1934)[1]. Вядомы сваімі акварэлямі. За 44 гады працы ў беларускім кіно (1934-78) зняў шмат вядомых дакументальных фільмаў: «Помнікі Беларусі», «Белавежская пушча», «Глобус Напалеона», «Вясновыя мелодыі», «Соль зямлі», «Працаўнікі лесу», «ЧП у горадзе», «Мікалай Судзілоўскі», «Гадзіна цішыні» (пра мастака В. К. Бялыніцкага-Бірулю). Сярод яго прац, такія поўнаметражныя кінастужкі, як «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой (руск.) (бел.» (1942), «Савецкая Беларусь» (1949) і іншыя. Падчас 2-й сусветнай вайны — кінааператар на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[1]. Яго кадры ваенных гадоў былі выкарыстаны ў кінаэпапее «Вялікая Айчынная (руск.) (бел.»[1]. У фільме «Хлопчык і цапля» быў сааўтарам сцэнарыя, рэжысёрам і аператарам[1].
Фільмы Берава розныя па жанрам: рэпартажныя, лірычныя, відавыя, кінапартрэты, навукова-папулярныя і г. д. Для кіначасопісаў болей за 2500 сюжэтаў[1].
- 1942 — Прыезд тувінскай дэлегацыі (разам з Т. З. Бунімовічам (руск.) (бел.)[3]
- 1943 — Саюзкіначасопіс № 11/12 (разам з А. Шчакуцьевым (руск.) (бел., М. Ліўшыцам, І. Вейняровічам, І. Беляковым (руск.) (бел., С. Фрыдам (руск.) (бел., А. Эльбертам (руск.) (бел. і іншымі)
- 1944 — Вызваленне Савецкай Беларусі
- 1945 — Працэс над немцамі ў Беларусі
- 1946 — Суд народа
- 1947 — Судовы працэс у Бабруйску
- 1947 — Світанак
- 1948 — Савецкая Беларусь
- 1948 — На зямлі Беларускай
- 1948 — Белавежская пушча
- 1950 — Савецкая Беларусь
- 1957 — На зямлі беларускай (сум. з У. Л. Акулічам, В. М. Юрэвічам)
- 1960 — Раніца жыцця
- 1962 — Гэтым летам
- 1962 — Глобус Напалеона
- 1962 — Соль зямлі
- 1962 — Глобус Напалеона
- 1963 — Веснавая мелодыя[1]
- 1964 — Незабыўнае (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам (руск.) (бел.)
- 1964 — Працаўнікі лесу
- 1965 — 3-е ліпеня (сум. з Ю. М. Іванцовым, Р. І. Масальскім, І. К. Рэмішэўскім, Е. П. Сакаловым)
- 1965 — Дзень Вялікай Перамогі (сум. з І. Н. Вейняровіч, Ю. М. Іванцовым, Г. Карлавым, Г. Л. Лейбманам (руск.) (бел., Е. П. Сакаловым, С. Фрыдам (руск.) (бел.)
- 1966 — ЧП у горадзе
- 1967 — Генерал Пушча (саўм. з І. Н. Вейняровіч, Э. І. Гайдуком)
- 1968 — Штрыхі да партрэта (сум. з Ю. М. Іванцовым, І. Ц. Пікманам (руск.) (бел., У. П. Цяслюком, Р. З. Ясінскім)
- 1969 — Курган
- 1969 — Сапраўднае імя — Мікалай Судзілоўскі
- 1972 — Палескія калядкі (сум. з У. П. Цяслюком)
- 1972 — У час цішыны
- 1974 — Жыць у стагоддзях (сум. з А. І. Алаем, В. Кавалёвым, В. Е. Купрыянавым, А. Мячынскім, В. А. Арловым, А. І. Сіманавым, Г. Шынгерам)
- 1974 — Вызваленне Савецкай Беларусі (сум. з А. Аляксеевым, Е. Аляксеевым, І. Б. Арансам, Т. З. Бунімовічам (руск.) (бел., І. Вейняровічам, К. Венцам, Н. Гелейнам, Г. Голубевым, Ю. Доўнарам, Д. Ібрагімавым, Р. Л. Карменам (руск.) (бел., Л. Качур'янам, І. Камаровым, Л. Катлярэнка, А. Крыловым, Я. Д. Лазоўскім (руск.) (бел., В. Мішчанка, В. Мурамцавым (руск.) (бел., Я. Мухіным, І. Пановым (руск.) (бел., К. Піскаровым, М. Пасельскім (руск.) (бел., В. Прыдарогіным, А. Б. Рэйзман (руск.) (бел., А. Сёміным (руск.) (бел., Я. Смірновым, Н. Салаўёвым, А. Соф'іным (руск.) (бел., М. І. Сухавай (руск.) (бел., У. Э. Томбергам (руск.) (бел., З. Л. Фельдманам (руск.) (бел., У. А. Фраленкам (руск.) (бел., У. П. Цяслюком, Б. І. Шэрам (руск.) (бел., С. С. Школьнікавым (руск.) (бел., Д. Р. Шаламовічам (руск.) (бел.)
- 1976 — Разьба па дрэву
Беров Моисей Залманович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.