амерыканскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нар. 25 верасня 1944[1][2][…], Нью-Брансуік, Нью-Джэрсі[3]) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[4].
Майкл Дуглас | |
---|---|
англ.: Michael Douglas | |
| |
Імя пры нараджэнні | Майкл Керк Дуглас |
Дата нараджэння | 25 верасня 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Кірк Дуглас |
Маці | Diana Douglas[d] |
Жонка | Кэтрын Зета-Джонс |
Дзеці | Cameron Douglas[d], Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр, тэлеакцёр, прадзюсар |
Кар’ера | з 1954 года |
Кірунак | драма, трылер, дакументальны |
Узнагароды |
прэмія «Даностыя»[d] (1997) прэмія «Тэатральны свет»[d] (1971) Satellite Award for Best Actor in a Musical or Comedy[d] (2001) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно[d] (2001) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2013) |
IMDb | ID 0000140 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 годзе скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.
Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976 гадах. У 1975 годзе ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984 годзе, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».
Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987 годзе. У 1988 годзе ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 годзе атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.
Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з’яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Рамантыка з каменем | Romancing the Stone | Джэк Колтан | |
ф | Цесці | The In-Laws | Стыў Тобіяс | |
ф | Апошні Вегас | Last Vegas | Білі Герсан | |
ф | І так ідзе | And So It Goes | Арэн Літл | |
ф | Чалавек-мураш | Ant-Man | Хэнк Пім | |
ф | Чалавек-мураш і Аса | Ant-Man and The Wasp | Хэнк Пім | |
ф | Мсціўцы: Фінал | Avengers: Endgame | Хэнк Пім | |
ф | Чалавек-мураш і Аса: Квантаманія | Ant-Man and the Wasp: Quantumania | Хэнк Пім |
20 сакавіка 1977 года Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 годзе Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 года Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).
Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 годзе стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.