From Wikipedia, the free encyclopedia
Майкл Джэфры Джордан (англ.: Michael Jeffrey Jordan; 17 лютага 1963, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі баскетбаліст, былы ігрок НБА. Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.
Майкл Джордан
| ||
Майкл Джордан у 2014 годзе. | ||
Шарлат Хорнетс | ||
Ліга: | НБА | |
Пазіцыя: | Уладальнік | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэння: | 17 лютага 1963 (61 год) | |
Месца нараджэння: | Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Рост: | 198 см | |
Вага: | 98 кг | |
Кар'ера | ||
Школа: | Вышэйшая школа Эмслі А. Лэйні (Вілмінгтан, Паўночная Караліна) | |
Каледж: | Паўночная Караліна (1981—1984) | |
Драфт НБА: | 1984 / Раўнд: 1 / Пік: 3 | |
Абраны Чыкага Булз | ||
Гады: | 1984 – 1993, 1995 – 1998, 2001 – 2003 | |
Пазіцыя: | Атакуючы абаронца | |
Нумар: | 23, 12, 45 | |
Каманды | ||
1984 – 1993 1995 – 1998 |
Чыкага Булз | |
2001 – 2003 | Вашынгтон Уізардс | |
Дасягненні і ўзнагароды | ||
6 × Чэмпіён НБА (1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998) | ||
6 × Самы каштоўны гулец Фінала НБА (1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998) | ||
5 × Самы каштоўны гулец НБА (1988, 1991, 1992, 1996, 1998) | ||
14 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998, 2002, 2003) | ||
3 × Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак НБА (1988, 1996, 1998) | ||
10 × Першая сімвалічная зборная НБА (1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998) | ||
Другая сімвалічная зборная НБА (1985) | ||
Найлепшы абарончы гулец (1988) | ||
9 × Першая сімвалічная абарончая зборная НБА (1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998) | ||
10 × Лідар НБА паводле ачкоў (1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998) | ||
3 × Лідар НБА паводле перахопаў (1988, 1990, 1993) | ||
2 × Пераможца конкурсу слэм-данкаў (1987, 1988) | ||
Найлепшы пачатковец НБА (1985) | ||
Статыстыка ў НБА | ||
Агулам | Сярэдняе | |
Рэгулярны сезон | ||
Гульні: | 1072 (88) | |
Ачкі: | 32292 (5) | 30.1 (1) |
Падборы: | 6672 (128) | 6.2 |
Асісты: | 5633 (45) | 5.3 (97) |
Перахопы: | 2514 (3) | 2.3 (3) |
Блакшоты: | 893 (117) | 0.8 (209) |
Трохачковыя кідкі: | 581 | 0.5 |
Плэй-оф | ||
Гульні: | 179 (18) | |
Ачкі: | 5987 (2) | 33.4 (1) |
Падборы: | 1152 (36) | 6.4 (194) |
Асісты: | 1022 (10) | 5.7 (46) |
Перахопы: | 376 (3) | 2.1 (8) |
Блакшоты: | 158 (33) | 0.9 (130) |
Трохачковыя кідкі: | 148 (41) | 0.8 |
Абноўлена: 13 чэрвеня 2019 | ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com | ||
Уваходзіць у Залу славы баскетбола | ||
Уваходзіць у Залу славы ФІБА |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Баскетбол | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Лос-Анджэлес 1984 | баскетбол |
Золата | Барселона 1992 | баскетбол |
Панамерыканскія гульні | ||
Золата | Каракас 1983 | баскетбол |
Чэмпіянат Амерыкі | ||
Золата | Портленд 1992 |
Пасля пачатку кар’еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982—1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезону 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна ўсталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезона — 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар’еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці іграка «Вашынгтон Уізардс».
Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным іграком Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў — Самым каштоўным іграком фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985—1993, 1996—1998, 2002—2003), тры разы прызнаваўся самым карысным іграком Матча ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З’яўляецца адзіным іграком у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным іграком рэгулярнага сезона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.