![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Map_of_Automobile_Roads_in_Belarus_M1.png/640px-Map_of_Automobile_Roads_in_Belarus_M1.png&w=640&q=50)
Магістраль М1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II Берлін–Ніжні Ноўгарад.
Аўтадарога | ||
Магістраль М1 | ||
---|---|---|
| ||
![]() Схема магістралі М1 | ||
Асноўная інфармацыя | ||
Краіна |
![]() |
|
Частка дарогі | E30 | |
Статус | рэспубліканская | |
Уладальнік | дзяржаўная | |
Кіруецца | Белаўтадор | |
Даўжыня | 611 км | |
Пачатак | Брэст | |
Праз |
Баранавічы (213 км) Мінск (346 км) Орша (574 км) |
|
Канец | дзяржаўная мяжа з Расіяй (611 км) | |
Дарожнае пакрыццё | асфальт | |
![]() |
Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.
Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".
Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай Масква—Брэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.