![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Saint_Matthew2.jpg/640px-Saint_Matthew2.jpg&w=640&q=50)
Матфей (евангеліст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Матфе́й[1] (іўр.: מתי — Дар Яхвэ[2], грэч. Ματθαίος, царк.-слав.: Матθей[3], у перакладзе Бібліі Ф. Скарынам — Матθей[4], што на працягу некалькіх стагоддзяў транскрыбавалася у беларускай фанетычнай традыцыі, як Мацей, у пачатку XX стагоддзя у поўным перакладзе Бібліі Станкевічам узнікае варыянт Мацьвей , у 90-х гадах XX стагоддзя у некалькіх фрагментах перакладу Евангелля упершыню ўзнікае варыянт Матфей[5], у XXI стагоддзі ў поўным перакладзе Бібліі Чарняўскім узнікае варыянт Матэвуш) — адзін з ліку 12 вялікіх апосталаў — вучань Ісуса Хрыста, прапаведнік хрысціянства, лічыцца аўтарам першага кананічнага тэксту Евангелля (не блытаць з Маціям, з ліку 70 меншых апосталаў).
Матфей | |
---|---|
іўр.: מַתִּתְיָהוּ | |
![]() | |
Дата нараджэння | I стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 74 |
Месца смерці | |
У ліку | апосталаў |
Дзень памяці | у Праваслаўнай царкве (па юліянскаму календару): 16 лістапада і 30 чэрвеня, у Каталіцкай царкве і іншых заходніх цэрквах — 21 верасня |
Працы | Евангелле ад Мацея |
Падзвіжніцтва | апостальская пропаведзь |
Бацька | Alphaeus[d] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B7_%D0%92%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_04.jpg/320px-%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B7_%D0%92%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_04.jpg)
Да Хрыста прыйшоў з пасады зборшчыка пошліны (мытара) — самай зневажальнай у іудзеяў пасады, сваё першапачатковае імя Левій замяніў на Мацея. Паводле хрысціянскіх багасловаў, Мацей на працягу 15 гадоў пасля ўваскрасення Хрыста вёў прапаведніцкую дзейнасць сярод яўрэяў у Іерусаліме, а потым падарожнічаў па Эфіопіі, Македоніі, Персіі і іншых краінах. Тэкст яго Евангелля лічыцца хрысціянскай царквою адным з самых старажытных і аўтарытэтных (Гл.далей: Евангелле ад Матфея).
Святы Матфей лічыцца апекуном рамеснікаў, якія займаюцца будаўніцтвам, сталяроў, разьбяроў, кавалёў, а таксама ахоўнікам ад коклюшу і бясплоднасці[2].