Паводле Матфея Святое Дабравесце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паво́дле Матфе́я Свято́е Дабраве́сце[1], Ева́нгелле паво́дле Мацве́я[2], Паво́дле Мацве́я Свято́е Дабраве́сце[3] — адна з кніг Бібліі, з якой пачынаецца збор кніг Новага Запавету. Самая вялікая кніга Новага Запавету па колькасці раздзелаў. Пасля Евангелля паводле Матфея звычайна ідзе Евангелле паводле Марка. Евангелле паводле Матфея адносіцца да сінаптычных Евангелляў. Месца напісання Евангелля яшчэ не высветлена і з’яўляецца прадметам няспынных дэбатаў сярод біблеістаў. Арыгінальная мова Евангелля (яўрэйская, арамейская, грэчаская) таксама ёсць дыскусійным пытаннем. За дату напісання прынята лічыць перыяд каля 70 г., хаця некаторыя вучоныя падаюць значна ранейшыя або пазнейшыя даты.
Паводле Матфея Святое Дабравесце | |
---|---|
Папірус 1 з тэкстам Мф. 1:1—9. | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Евангелле ад Матфея
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Евангелле паводле Матфея часцей за іншыя цытуе Стары Запавет, часцей звяртаецца да звычаяў і традыцый іўдзеяў. Аўтар такім чынам спрабуе даказаць, што Ісус быў чаканым Месіем. Па гэтых прычынах прынята лічыць, што гэта Евангелле было напісана пераважна для яўрэяў.