Конда
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Конда (значэнні).
Ко́нда (руск.: Ко́нда[1]) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Іртыш.
Хуткія факты Конда, Характарыстыка ...
Конда | |
---|---|
руск. Конда | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1097 км |
Басейн | 72 800 км² |
Расход вады | 231 м³/с (з 164 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Кондынская нізіна |
• Вышыня | |
• Каардынаты | 61°26′44″ пн. ш. 64°29′48″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Іртыш |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Цюлі |
• Вышыня | |
• Каардынаты | 60°42′23″ пн. ш. 69°40′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра |
Код у ДВР | 14010600112115300015606 |
![]() |
|
Басейн Іртыша | |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 1097 км, плошча вадазборнага басейна 72,8 тыс. км². Сярэдні расход вады — 310[1] м³/с. Цячэ па Кондынскай нізіне ў шырокай плоскай даліне, рэчышча вельмі звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Працяглае разводдзе, расцягваецца да глыбокай восені, замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. Сплаўная, суднаходная на 744 км (685[2] км) ад вусця.
Асноўныя прытокі: злева — Мулым'я, Вялікі Тап, Юконда, Кама; справа — Ейцья, Кума.