![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25B1%25D0%25B8%25D1%2580%25D1%258C.jpg/640px-%25D0%2597%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25B1%25D0%25B8%25D1%2580%25D1%258C.jpg&w=640&q=50)
Заходняя Сібір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходняя Сібір — частка Сібіры, размешчаная паміж Уральскімі гарамі на захадзе і рэчышчам ракі Енісей на ўсходзе. Плошча рэгіёна — 2,6 млн км² (15% тэрыторыі Расіі). Насельніцтва — 15 млн. чалавек (10% насельніцтва Расіі). Шчыльнасць насельніцтва 5,77 чал./1 км².
Заходняя Сібір | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Сібір |
![]() |
Заходняя Сібір уяўляе сабой тэрыторыю, якая цягнецца на 2500 км ад Паўночнага Ледавітага акіяна да узвышшаў Казахскага дробнасопачніка і на 1900 км ад гор Урала да Енісея. Каля 80% плошчы Заходняй Сібіры размешчана ў межах Заходне-Сібірскай раўніны, якая складаецца з двух плоскіх, чашападобных, моцна забалочаных упадзін, падзеленых падвышанымі да 175—200 м Сібірскім Уваламі. На паўднёвым усходзе Заходне-Сібірская раўніна, паступова падвышаючыся, змяняецца перадгор’ямі Алтая, Салаіра, Кузнецкага Алатау і Горнай Шорыі.