Клайв Стэйплз Льюіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клайв Стэйплз Лью́іс (англ.: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірландскі[8] пісьменнік, літаратурны крытык, хрысціянскі апалагет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысціянска-апалагетычнымі творамі «Лісты Баламута» і «Проста хрысціянства», фантастычнай серыяй «Касмічная трылогія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».
Клайв Стэйплз Льюіс | |
---|---|
C. S. Lewis | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Clive Staples Lewis |
Псеўданімы | N. W. Clerk[1] і Clive Hamilton[1] |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1898(1898-11-29)[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1963(1963-11-22)[2][3][…] (64 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albert James Lewis[d][6][7] |
Маці | Florence Augusta Hamilton[d][6][7] |
Жонка | Джой Дэвідмэн[d] |
Дзеці | Дуглас Грэхэм[d] і David Gresham[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, выкладчык універсітэта, багаслоў |
Гады творчасці | з 1919 |
Кірунак | Інклінгі |
Жанр | навуковая фантастыка, хрысціянская апалагетыка, казка-фэнтэзі |
Мова твораў | англійская |
Прэміі |
Carnegie Medal[d] (1956) |
Узнагароды | |
![]() |
Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Уладара Пярсцёнкаў». Абодва аўтара з’яўляліся вядучымі постацямі на англійскім факультэце Оксфардскага ўніверсітэта і ў нефармальным оксфардскім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна з яго духоўнымі мемуарамі «Здзіўлены радасцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэнню ў Царкве Ірландыі, але ў падлеткавым узросце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сцверджанню «зусім звычайным, шараговым членам англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[9]. Яго навяртанне мела значны ўплыў на яго дзейнасць, а радыё-перадачы на тэму хрысціянства, якія ён вёў падчас Другой сусветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо пад канец свайго жыцця пісьменнік пазнаёміўся і ажаніўся з амерыканскай пісьменніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросце 45 гадоў памерла ад раку касцей.
Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моў свету і выдаваліся мільённымі тыражамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па ім ставіліся спектаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачанні. Сярод гэтага тэлевізійная серыя на BBC 1998 года, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 года і экранізацыя кнігі «Прынц Каспіян» 2008 года.