Хронікі Нарніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хронікі Нарніі — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайвам Стэйплзам Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца аб прыгодах дзяцей у чароўнай краіне пад назвай Нарнія, дзе жывёлы могуць размаўляць, магія нікога не здзіўляе, а дабро змагаецца са злом.
Хронікі Нарніі ўтрымліваюць шмат намёкаў на хрысціянскія ідэі ў даступным для юных чытачоў выглядзе. У дадатак да хрысціянскіх тэм, Льюіс апісвае персанажаў, якія маюць правобразы ў грэчаскай і рымскай міфалогіі і ў традыцыйных брытанскіх і ірландскіх казках, у тым ліку існуюць відавочныя матывы, блізкія да апошніх.
Серыя карыстаецца вялікай папулярнасцю. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў копій на 41 мове (Kelly 2006, Guthmann 2005), існуюць тэле- і кінаэкранізацыі, радыёпастаноўкі, тэатральныя пастаноўкі, камп'ютарныя гульні.
Ілюстрацыяй арыгінальнага цыклу кніг займалася Паўліна Бэйнс.