Касцёл і шпіталь сясцёр міласэрнасці (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і шпіталь сясцёр міласэрнасці — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Мінску, узведзены ў 1-й палове XIX ст. (недабудаваны, значна перабудаваны ў 1953 годзе). Знаходзіцца на Траецкай Гары. Цяпер у будынках комплексу размяшчана Сувораўскае ваеннае вучылішча (вул. М. Багдановіча, 29).
Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і шпіталь сясцёр міласэрнасці, Краіна ...
Сакральнае збудаванне | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і шпіталь сясцёр міласэрнасці | |
---|---|
| |
53°54′41″ пн. ш. 27°33′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У шэрагу публікацый[1][2][3] сустракаецца атаясненне касцёла і шпіталя сясцёр міласэрнасці (дачок міласэрнасці, шарытак, вінцэнтынак) на Траецкай Гары з кляштарам марыявітак, які на праўдзе знаходзіўся на Францысканскай вуліцы (цяпер вул. Леніна).