Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова ў Мінску з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання, прызначаная для падрыхтоўкі сувораўцаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і да далейшай ваеннай ці іншай дзяржаўнай службе. Размяшчаецца па вуліцы Максіма Багдановіча, 29.
Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча | |
---|---|
| |
Дата заснавання | 21 мая 1953 |
Тып | ваенная акадэмія[d] |
Размяшчэнне | |
mnsvu.org/index.php/opti… | |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4_%D0%BF%D0%BE_%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8E_%D0%94%D0%BD%D1%8F_%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8_%D0%BF%D1%80%D0%B8_%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%B8_%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%B8_%D0%97%D0%92%D0%9E_%285%29.jpg/640px-%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4_%D0%BF%D0%BE_%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8E_%D0%94%D0%BD%D1%8F_%D0%BD%D0%B5%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%81%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8_%D0%BF%D1%80%D0%B8_%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%B8_%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D0%B0%D1%86%D0%B8%D0%B8_%D0%97%D0%92%D0%9E_%285%29.jpg)
У 1924—1937 гг. тут размяшчалася Аб’яднаная беларуская ваенная школа, якая была арганізавана на базе 81-х Мінскіх, 43-х Полацкіх пяхотных і 21-х Мінскіх кавалерыйскіх камандных курсаў. Да 1924 г. мела назву Мінская пяхотная ваенная школа, з 1924 г. — Аб’яднаная беларуская ваенная школа імя ЦВК БССР. Рыхтавала камандзіраў узводаў для стралковых часцей, а з 1924 г. і камандзіраў-артылерыстаў (пераважна для тэрытарыяльных беларускіх вайсковых фарміраванняў). Школай камандавалі героі Грамадзянскай вайны Я. Ф. Фабрыцыус (1922—1923) і Я. С. Алёхін (1933—1938). Летам 1933 г. перад яе навучэнцамі выступіў Старшыня ЦВК СССР М. І. Калінін. У 1937 г. перайменавана ў Мінскае ваеннае вучылішча імя М. I. Калініна, якое ў 1940 г. было рэарганізавана ў танкавае вучылішча імя М. I. Калініна. 26 чэрвеня 1941 г. вучылішча эвакуіравана ва Ульянаўск. Выхаванцамі школы былі Маршал Савецкага Саюза I. I. Якубоўскі, генералы арміі В. П. Маргелаў, В. А. Пянькоўскі і інш.
Будынак рэканструяваны ў 1953 г. па праекце архітэктара Г. Заборскага на аснове будынка былой духоўнай семінарыі, пабудаванага ў 19 ст. па праекце архітэктара А. Мельнікава[1]. У тым жа годзе ў будынку размясцілася Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча[1], створанае з мэтай выхавання дзяцей воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама дзяцей сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першы выпуск — у 1956 годзе.
У 2007/2008 навучальным годзе на першы курс прынята 103 курсанты. Тэрмін навучання зараз — 5 гадоў. Начальнік — палкоўнік Віктар Лісоўскі.