Касцёл Святога Роха (Шабуні)
рыма-каталіцкі храм у вёсцы Шабуні From Wikipedia, the free encyclopedia
рыма-каталіцкі храм у вёсцы Шабуні From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святога Роха — драўляны рыма-каталіцкі храм у вёсцы Шабуні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства[1].
Славутасць | |
Касцёл Святога Роха | |
---|---|
| |
53°37′41″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія |
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Барысаўскі дэканат |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1796 |
Стан | добры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя каталіцкай грамады ў Шабунях пачынаецца з канца XVIII стагоддзе, калі на старых могілках вернікі вырашылі ўзвесці капліцу. Паводле мясцовага падання, узнікненне касцёла звязана з эпідэміяй халеры ў вёсцы. Нібы пасля таго, як жыхары набылі абраз Святога Роха і ўсталявалі яго ў алтары капліцы, хвароба пачала адступаць[2].
У 1796 годзе на могілках на ўсходняй частцы вёсцы вёскі была пабудавана драўляная капліца, якая была асвячона пад тытулам Святога Роха, які лічыцца апекуном хворых на заразныя хваробы. Дата ўзвядзення капліцы — «1796» — была выразана на парогавай бэльцы. Абслугоўваннем касцёла займаліся мінскія бернардзінцы[3].
У 1829 годзе старая капліца была перабудавана, аднак даўнейшую парогавую бэльку з датай пабудовы вырашылі захаваць. У 1860 годзе капліца зноў была перабудавана, сродкі на рэканструкцыю вылучыў тагачасны ўладальнік гэтых месцаў князь Вітгенштэйн. У часе гэтай рэканструкцыі храм быў значна павялічаны, шэраг архіўных дакументаў таго часу пачынае зваць яе «касцёлам». Пры гэтым дату «1796» на ўваходзе ў капліцу згадваюць як «былую», бэльку парога, якая тады стала зусім трухлявай, давялося замяніць[1].
У 1923—1924 гадах адбылася чарговая рэканструкцыя касцёла, у час якой пабудову пашырылі і ашалявалі, а алтарную частку перамясцілі на ўсход. Рамонт таксама адбываўся ў 1971 і 1997 гадах, у якіх былі заменены, адпаведна, дах і падлога[4].
З 1997 па 2004 гады касцёл не дзейнічаў. 15 жніўня 2015 годзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адноўленую пасля рамонту капліцу[2].
Касцёл ёсць квадратным будынкам з трохграннай апсідай і выцягнутым бабінцам. Кожны са зрубаў накрыты асобным двухсхільным гонтавым дахам. Над уваходным ганкам, што падтрымліваецца чатырма драўлянымі калонамі, пастаўлена чацвярыковая вежа пад шатровай чатырохсхільнай страхой з крыжом. Ёсць адна сакрыстыя, прыбудаваная да правай грані апсіды. Над уваходам размешчаны хоры. Столь над асноўным аб’ёмам каробчатая, над астатнімі прыбудовамі плоская. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[5].
У інтэр’еры раней вылучаліся старадаўнія абразы, ад якіх захаваліся рамы XVIII стагоддзя[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.