скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар. 15 мая 1943, в. Вуглы, Бабруйскі раён) — беларускі скульптар.
Карней Іосіфавіч Аляксееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Член у |
У 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1].
З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1], з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі БСМ.
Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры[1], пераважна ў жанры партрэта. Асноўныя творы: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979)[2], кампазіцыі «Першы ўраджай» (1974[2]), «Ф. Скарына», «Пад мірным небам», «Выратаванне», «Сон паэта. Прысвячаецца М. Багдановічу», «Анёл-ахоўнік», «Жаночы партрэт»[1], «Кветкавод Наташа» (1983), трыпціх «Якуб Колас» (1976)[2], помнік-бюст Герою Савецкага Саюза М. Чэпіку (1980[2], в. Блужа Мінскай вобласці), мемарыяльныя дошкі І. Болдзіну, М. Яшыну, Г. Каніскаму ў г. Магілёве[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Літаратурным музеі М. Багдановіча, Літаратурным музеі Я. Купалы, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах БСМ[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.